У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Май 2015

Беларусь і Ашчадбанк Расіі задаволены дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць далейшыя сумесныя крокі

Беларусь і Ашчадбанк Расіі задаволены дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць далейшыя сумесныя крокі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ашчадбанк Расіі задаволены дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць далейшыя сумесныя крокі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Ашчадбанка Расіі Германа Грэфа.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Ашчадбанк Расіі выканаў і нават перавыканаў усе ўзятыя на сябе пяць гадоў таму абавязацельствы па інвестыцыйным пагадненні з беларускім урадам. "Павінен сказаць, што як ні адна з расійскіх арганізацый Ашчадны банк выканаў літаральна ўсё, нават перавыканаў. Я вам за гэта ўдзячны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Актывы ААТ "БПБ-Ашчадбанк" выраслі ў доларавай ацэнцы ў 2,5 раза, крэдыты - у 2,3 раза, капітал - у 1,5 раза. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць за падтрымку ў рэалізацыі беларускай тэхнікі. "Мы гэта вельмі цэнім", - сказаў ён.

У час сустрэчы закраналася сітуацыя ў сусветнай эканоміцы. Гэта тэма, як адзначыў Прэзідэнт, абмяркоўвалася ім са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у час яго дзяржаўнага візіту ў Беларусь. Аляксандра Лукашэнку, паводле яго слоў, насцярожыў той факт, што кітайскі бок ацэньвае сітуацыю ў эканоміцы як павольнае аднаўленне.

Кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы з Германам Грэфам прапанаваў падзяліцца меркаваннем наконт таго, як развіваецца эканоміка, пра ўплыў негатыўных фактараў на Расію і Беларусь. "Для нас гэта важна, каб сарыентавацца на будучае", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Герман Грэф, знаходзячыся ў Беларусі, зможа азнаёміцца з дзеяннямі, што ажыццяўляюцца ў краіне для выхаду са становішча, якое стварылася ў тым ліку ў сувязі з сітуацыяй на расійскім рынку і з расійскім рублём. "Для каардынацыі нам будзе вельмі карысна, каб мы працавалі ва ўнісон", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў беларускаму кіраўніцтву за падтрымку і створаныя ў краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу. Ён адзначыў, што з боку Групы Ашчадбанка "няма нейкіх пытанняў, якія заставаліся б як камень на душы". Старшыня праўлення Ашчадбанка заявіў аб гатоўнасці прадаўжаць супрацоўніцтва ў няпростых для абедзвюх краін знешнеэканамічных умовах і прапанаваў намеціць наступныя сумесныя крокі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс