У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Стд 2018

"Белая Русь" вызначылася з прыярытэтамі на пяцігодку


19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" па выніках сваёй работы вызначыў прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці аб'яднання на будучую пяцігодку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З'езд РГА "Белая Русь" прызнаў работу грамадскага аб'яднання ў 2012-2017 гадах здавальняючай. Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці "Белай Русі" на будучы перыяд вырашана лічыць забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, развіццё грамадзянскай супольнасці, стымуляванне грамадскай і грамадзянскай актыўнасці праз узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады на адносінах канструктыўнага супрацоўніцтва.

Аб'яднанне будзе значную ўвагу ўдзяляць кансалідацыі грамадства на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця краіны, правядзенню маніторынгу грамадскай думкі па важнейшых пытаннях развіцця грамадства. Свае намаганні "Белая Русь" таксама сканцэнтруе на экспертызе законапраектаў і грамадскім кантролі, падтрымцы народнага прадпрымальніцтва.

Акрамя таго, будзе актыўна праводзіцца работа па выяўленні найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане актывістаў, работа па іх вылучэнні на кіруючыя пасады ў розных галінах народнай гаспадаркі. Звернуць увагу і на фарміраванне пераемнасці ў грамадска-палітычнай рабоце з моладдзю праз умацаванне супрацоўніцтва і выпрацоўку механізмаў узаемадзеяння з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

У "Белай Русі" лічаць важным развіваць публічную дыпламатыю, фарміраваць спрыяльнае грамадскае меркаванне аб краіне за мяжой. Умацаванне раённага звяна, нарошчванне палітычнага вопыту членаў аб'яднання - яшчэ адна з заяўленых задач арганізацыі.

Па выніках ІІІ з'езда зацверджаны новыя рэдакцыі статута і праграмы РГА "Белая Русь", выбраны рэспубліканскі савет і цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія грамадскага аб'яднання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс