Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Врс 2015

БДУ другі год запар увайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў свету

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт другі год запар увайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў свету і размясціўся ў групе ВНУ, што займаюць 421-430-ю пазіцыі. Рэйтынг QS World University Rankings апублікавала брытанскае агенцтва QS.

БДУ паляпшае свае пазіцыі ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету трэці год запар. У 2013 годзе беларуская ВНУ знаходзілася на 551-м месцы, у 2014-м - на 491-м. У гэтым годзе БДУ палепшыў сваё месца адразу на 60-70 пазіцый.

У рэйтынгу QS сярод беларускіх ВНУ ў 2014 годзе акрамя БДУ ранжыруецца толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт - у групе 701+.

На першым месцы рэйтынгу QS размясціўся Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім ідуць Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША) і Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).

З расійскіх ВНУ лепшыя МДУ імя М.В. Ламаносава (108), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (256).

Брытанскае агенцтва QS ужо больш як 10 гадоў ранжыруе ўніверсітэты, і ў даследаванне звычайна ўключаюцца толькі першыя 700-800 універсітэтаў, або 3 працэнты існуючых ВНУ.

Рэйтынг QS грунтуецца на аналізе даных аб вышэйшай навучальнай установе і апытаннях незалежных экспертаў. Спецыялісты ацэньваюць такія паказчыкі, як вынікі апытання экспертаў (акадэмічная рэпутацыя), вынікі апытання работадаўцаў, індэкс цытавання навуковых прац за апошнія пяць гадоў, суадносіны ліку выкладчыкаў і студэнтаў, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі