Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Apr 2016

"Атамэкспа-Беларусь" адкрываецца ў Мінску

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VIII Міжнародная выстаўка і канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь" пройдуць з 19 па 21 красавіка ў "БелЭкспа" ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ТАА "Атамэкспа".

Сёння адбудзецца цырымонія афіцыйнага адкрыцця выстаўкі і канферэнцыі, у якой прымуць удзел генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, першы намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйным кіраванні дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын, намеснік генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі "Расатам" - дырэктар блока міжнароднай дзейнасці Мікалай Спаскі, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Валерый Варанецкі.

Дзелавая праграма мерапрыемства будзе ўключаць канферэнцыю з правядзеннем пленарнага пасяджэння і круглых сталоў, дзе асноўнымі тэмамі абмеркавання стануць "Інавацыйныя тэхналогіі для розных галін прамысловасці", "Грамадская прымальнасць атамнай энергетыкі", "Развіццё ядзернай інфраструктуры" і "Будаўнічыя тэхналогіі, матэрыялы, абсталяванне, што прымяняюцца пры ўзвядзенні АЭС. Сучасныя прыборы і абсталяванне для АЭС і атамнай прамысловасці".

У рабоце выстаўкі і канферэнцыі прымуць удзел вядучыя расійскія і беларускія прадпрыемствы, якія прадставяць прадукцыю і паслугі для атамнай галіны: група кампаній ASE, паліўная кампанія Расатама "ЦВЭЛ", АТ "Атамэнергапрам", АТ "Атамэнергамаш", АТ "Русатам Сэрвіс", ААТ "Іжорскія заводы", АТ "Канцэрн Расэнергаатам", ДВА "Белэнерга", ДП "Беларуская АЭС", ААТ "Магілёўліфтмаш", УП "Атамтэх", ААТ "Беларускабель", ТАА "Завод электрамантажных вырабаў", ААТ "МЭТЗ імя В.І. Казлова" і іншыя.

На выставачнай экспазіцыі будзе прадстаўлена фотавыстаўка венгерскага фотамастака Вінцэ Балінта. Фатаграфіі жывой прыроды, зробленыя паблізу АЭС, прадэманструюць, што побач з такім складаным тэхнічным збудаваннем як атамнае прадпрыемства цудоўна ўжываецца раслінны і жывёльны свет.

Для ўдзелу ў выстаўцы і канферэнцыі акрэдытаваліся больш за 60 прадстаўнікоў СМІ з Расіі, Беларусі, Украіны, Францыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Літвы і Фінляндыі. У час мерапрыемства для журналістаў будзе арганізаваны прэс-тур на пляцоўку ўзвядзення Беларускай АЭС.

"Атамэкспа-Беларусь" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Аператарам ад беларускага боку выступае нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", ад расійскага - кампанія ТАА "Атамэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі