Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Врс 2022

Асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава! Лукашэнка заклікаў суграмадзян захоўваць суверэнітэт краіны

Асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава! Лукашэнка заклікаў суграмадзян захоўваць суверэнітэт краіны

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае суграмадзян адкласці асабістае ўбок і зрабіць усё для захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што на беларускіх землях у розныя часы ішлі разборкі буйных сусветных ігракоў. "Ну а мы, пры чым мы? Дык вось гэта галоўны ўрок для ўсіх. Для нас, хто жыве на тэрыторыі Беларусі. Для праўладных і не. Для апазіцыянераў і збеглых. Мы павінны запомніць: калі мы не возьмем галаву ў рукі, то ў гэтым вось цяперашнім перадзеле свету мы зноў будзем у гэтым страшным палітыка-эканамічным замесе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што над ім крыху стаяць падзеі саміту ШАС, які прайшоў напярэдадні ў старажытным горадзе Самаркандзе ва Узбекістане. "Вось там асабліва адчуваеш, калі сядзіш сярод кіраўнікоў дзяржаў, нерв эпохі. Там ты асабліва адчуваеш: наша зямля! Колькі б нас ні было - 10-12-20 мільёнаў - памерці павінны, але захаваць яе для сваіх дзяцей. У адваротным выпадку будзем зноў пад бізуном гарбаціцца стагоддзямі. Пакуль не складзецца сітуацыя, калі складзецца, што мы зноў станем незалежнымі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вось у чым момант. І ўрок адзін: нас не будуць штурхаць то ўлева, то ўправа, то з Усходу на Захад, дзяліць і рэзаць, калі мы будзем жыць на сваёй зямлі, будзем яе шанаваць, нікому не аддаваць. І будзем свята захоўваць свой суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй. Таму асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава!" - заклікаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі