Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Май 2025

Арыенцір на $100 млн. Лукашэнка заявіў пра значныя практычныя вынікі ў супрацоўніцтве з Зімбабвэ

Арыенцір на $100 млн. Лукашэнка заявіў пра значныя практычныя вынікі ў супрацоўніцтве з Зімбабвэ

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра значныя практычныя вынікі ў супрацоўніцтве з Зімбабвэ. Гэты факт кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша двухбаковае супрацоўніцтва - гэта новы стандарт у рабоце з краінамі Афрыкі. Улічваючы гэту высокую планку, мы пастараліся забяспечыць вам і вашай дэлегацыі насычаную праграму. Я абсалютна ўпэўнены, што вынікі візіту нададуць магутны імпульс адносінам братэрства і партнёрства паміж народамі Беларусі і Зімбабвэ, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - За апошнія гады нашы краіны вывелі на новы ўзровень палітычныя адносіны, значна пашырылі гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, сфарміравалі трывалую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з моманту гістарычных перагавораў на вышэйшым узроўні ў Харарэ ў 2023 годзе зроблена нямала. Створана сумесная камісія, наладжаны прамы дыялог паміж профільнымі міністэрствамі і кампаніямі, пашыраюцца гуманітарныя і культурныя кантакты паміж Беларуссю і Зімбабвэ.

"Разам нашы краіны дасягаюць значных практычных вынікаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Адзін з прыкладаў - сумесная праграма механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, якую Аляксандр Лукашэнка назваў сапраўдным узорам сумленнага, адкрытага і плённага ўзаемадзеяння. Дзякуючы гэтай праграме збор пшаніцы ў Зімбабвэ ўжо вырас больш як у тры разы. З 2022 года Зімбабвэ поўнасцю забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці ў пшаніцы, пачаты экспарт лішкаў у суседнія краіны (Мазамбік, Батсвана).

"Мы прадаўжаем работу з фокусам на тое, каб захаваць такія ўраджаі і дадаткова ўмацаваць харчовую бяспеку Зімбабвэ і поўдня Афрыкі ў цэлым. Гэта вельмі важны напрамак - работа з тэрыторыі Зімбабвэ на іншыя краіны. І на гэтым прыкладзе нашай сумеснай работы іншыя краіны Афрыканскага кантынента бачаць, што эксплуатацыі і дыктату Захаду і транснацыянальных карпарацый ёсць рэальная альтэрнатыва", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Беларусь гатова прыняць на навучанне больш студэнтаў з Зімбабвэ. "Больш за 60 студэнтаў з вашай краіны ўжо вучацца ў беларускіх ВНУ па розных спецыяльнасцях аграрнага, медыцынскага, тэхнічнага профіляў. Гатовы павялічваць іх колькасць пры неабходнасці", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што краіны актывізавалі прамысловую кааперацыю: "Упэўнены, падпісаныя ў красавіку бягучага года пагадненні аб стварэнні ў Зімбабвэ сумеснай вытворчасці аўтобусаў будуць увасоблены ў жыццё".

Прадаўжаецца рэалізацыя дамоўленасцей аб узаемных пастаўках прадуктаў харчавання (сухое малако, сокі, фрукты і інш.), супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і паставак лекавых сродкаў, навукі і тэхналогій.

"Мы гатовы маштабаваць назапашаны вопыт. Беларусь можа стаць надзейным партнёрам Зімбабвэ ва ўкараненні сучасных тэхналогій перапрацоўкі адходаў, лічбавізацыі, мірным выкарыстанні атамнай энергіі, узаемадзеянні ў асваенні космасу", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас, вядома ж, ёсць і пытанні, якія перашкаджаюць нам рухацца тымі тэмпамі, якімі мы хацелі б, наперад і выйсці да 2030 года на ўстойлівы ўзаемны тавараабарот, які набліжаецца да $100 млн. Трэба знайсці развязкі па гэтых пытаннях. Яны ёсць. Таму мы з вамі і вядзём гэтыя перагаворы", - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі