Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Jan 2015

Арганізатары юніёрскага ЧС па біятлоне накіруюць усе намаганні на якасную падрыхтоўку трас у "Раўбічах"

Арганізатары юніёрскага ЧС па біятлоне накіруюць усе намаганні на якасную падрыхтоўку трас у

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на няўстойлівае надвор'е, работнікі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы" плануюць падрыхтаваць трасу для гонак маючага адбыцца чэмпіянату свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі Міжнароднага саюза біятланістаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

"Сама арганізацыя спаборніцтваў будзе на вышэйшым узроўні, але няўстойлівае надвор'е можа ўнесці пэўныя цяжкасці. Арганізатары да гэтага гатовы - ужо вядзецца нарыхтоўка штучнага снегу, дасягнута дамоўленасць з Нацыянальным аэрапортам Мінск аб тым, што снег, які будзе ачышчацца з узлётна-пасадачных палос, будзе складзіравацца і пры неабходнасці дастаўляцца ў Раўбічы", - сказаў Аляксандр Гагіеў.

Дырэктар РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы" Андрэй Асташэвіч дапоўніў, што цяпер вядуцца работы, звязаныя з устаноўкай абсталявання, аргтэхнікі, для забеспячэння правядзення спаборніцтваў, правяраецца іх працаздольнасць. Ён звярнуў увагу, што час, які застаўся да пачатку спаборніцтваў, арганізатары імкнуцца выкарыстоўваць максімальна рацыянальна. На пасяджэннях рабочых груп і падгруп любыя пытанні, якія ўзнікаюць, разглядаюцца аператыўна, адзначыў кіраўнік "Раўбічаў".

У сувязі з гэтым першы намеснік міністра спорту і турызму нагадаў, што Беларусь атрымала права на правядзенне юніёрскага чэмпіянату свету-2015 па біятлоне ў верасні 2012 года. Ён упэўнены, што правядзенне гэтых спаборніцтваў на высокім арганізацыйным узроўні пасадзейнічае ўмацаванню спартыўных і дзелавых сувязей, а таксама ў цэлым іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.

Рэканструкцыя "Раўбічаў" пачалася ў 2013 годзе згодна з дзяржінвестпраграмай. Поўнасцю перабудаваны лыжаролерная траса, біятлонны стадыён і стрэльбішча, праведзена рэканструкцыя інжынерных сетак і кацельні. Практычна нанава адбудаваны судзейскі павільён, раздзявалкі, вакс-кабіны і многае іншае. Як вынік, комплекс змяніўся да непазнавальнасці.

Урачыстая цырымонія адкрыцця юніёрскага ЧС-2015 па біятлоне пройдзе ў Мінску 17 лютага на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што мерапрыемства пачнецца ў 20.00. Гонкі адбудуцца ў Раўбічах з 18 па 24 лютага.

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" быў здадзены ў эксплуатацыю ў лютым 1974 года. Цэнтр прызначаны для трэніровак і спаборніцтваў па біятлоне, лыжных гонках і лыжным дваябор'і, скачках на лыжах з трампліна, слаламе, канькабежным спорце, фрыстайле, снаўбордзе. Спарткомплекс прымаў чэмпіянаты свету па біятлоне ў 1974, 1976, 1982 і 1990 гадах, чэмпіянаты Еўропы па біятлоне - у 1998 і 2004 гадах, Кубак свету па лыжных гонках - у 1991 годзе, этапы Кубка Еўропы па фрыстайле - у 1995 і 2006 гадах. За правядзенне чэмпіянату свету па біятлоне ў 1982 годзе спарткомплекс "Раўбічы" адзначаны залатым знакам UIPMB. У 1996 годзе Міжнародны саюз біятланістаў прысвоіў спарткомплексу "Раўбічы" катэгорыю А, выдаўшы ліцэнзію на правядзенне спаборніцтваў вышэйшага ўзроўню без якіх-небудзь выключэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі