Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Сак 2019

Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе КС па фрыстайле ў Кітаі

Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе КС па фрыстайле ў Кітаі
Фота FIS

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лыжны акрабат Антон Кушнір заваяваў бронзавую ўзнагароду на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле, які завяршыўся ў Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальнай спробе за складаны скачок з каэфіцыентам 4,5 атлет атрымаў ад суддзяў 121,72 бала. Перамогу, як і днём раней, святкаваў кітаец Сун Жай Ксу - 123,90 бала. Другое месца заняў Ной Рот са Швейцарыі - 123,01 бала.

У спаборніцтвах сярод жанчын не было роўных Ксю Ментаа з Кітая - 101,16, якая напярэдадні не трапіла на п'едэстал гонару. Серабро ў Эшлі Колдуэл - 93,41 бала, а бронзавы медаль заваявала кітаянка Ксю Сіцун - 90,40.

Фота Сіньхуа-БЕЛТА

Беларуска Сняжана Драбянкова размясцілася на дзявятым месцы падагульняючага пратакола.

Лідары зборнай Беларусі Ганна Гуськова, Ала Цупер удзелу ў спаборніцтвах не прымалі, а чэмпіёнка свету ў лыжнай акрабатыцы 2019 года Аляксандра Раманоўская цяпер знаходзіцца ў Краснаярску.

У падагульняючым заліку Кубка свету, па выніках чатырох этапаў, якія прайшлі са студзеня па сакавік у ЗША, Расіі, Беларусі і Кітаі, у мужчын перамог Ван Сінь Дзі з Кітая - 316 ачкоў. Антон Кушнір заняў трэцяе месца - 249 балаў. У жанчын выйграла залік у лыжнай акрабатыцы Ксю Ментаа (410 балаў). Лепшая з беларусак - Аляксандра Раманоўская, якая са 143 ачкамі размясцілася на дзявятай пазіцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі