Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Сак 2019

Аляксандра Раманоўская заваявала золата па фрыстайле на Універсіядзе ў Краснаярску

Аляксандра Раманоўская заваявала золата па фрыстайле на Універсіядзе ў Краснаярску
Фота Сіньхуа-БЕЛТА

3 сакавіка, Краснаярск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Раманоўская заваявала залатую ўзнагароду па фрыстайле на XXIX зімовай Універсіядзе, якая праходзіць цяпер у Краснаярску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы прайшлі ў шматфункцыянальным спартыўным комплексе "Сопка".

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася беларуска Аляксандра Раманоўская, якая выканала адзін з самых складаных элементаў - трайное сальта. Суддзі ацанілі яе скачок у 100,29 бала. Сярэбраную ўзнагароду заваявала расіянка Любоў Нікіціна (91,29 бала), бронзу - Жанбота Алдабергенава з Казахстана (79,38 бала).

Для Аляксандры Раманоўскай гэты сезон даволі паспяховы. На чэмпіянаце свету ў ЗША яна таксама заваявала залатую ўзнагароду.

Сярод беларускіх маладых людзей лепшы рэзультат належыць Вячаславу Цімерцаву - 4-е месца (86,01 ачка). На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзняўся расіянін Максім Бураў (119,91 бала), сярэбраную ўзнагароду заваяваў кітаец Лі Жанглін (87,77), бронзавую - спартсмен з Расіі Руслан Катманаў (87,77 бала).

Беларускія спартсмены 4 сакавіка выступяць у змешанай каманднай акрабатыцы (фрыстайл).

На сусветных студэнцкіх спаборніцтвах, якія завершацца 12 сакавіка, будзе разыграна 76 камплектаў узнагарод у 11 відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, кёрлінгу, лыжных гонках, снаўбордзе, спартыўным арыентаванні на лыжах, фігурным катанні, фрыстайле, хакеі, хакеі з мячом і шорт-трэку. Удзел у спаборніцтвах прымаюць амаль 3 тыс. атлетаў больш як з 50 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі