У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Лют 2019

Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на ЧС па фрыстайле ў ЗША

Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на ЧС па фрыстайле ў ЗША

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лыжныя акрабаты спаборнічалі ў Дзір-Вэлі, і  Аляксандра Раманоўская атрымала ад суддзяў у фінале 113,18 бала. Расіянка Любоў Нікіціна з рэзультатам 89,88 бала заняла другое месца. Нікіціна паказала аднолькавы рэзультат з кітаянкай Ксю Ментаа, якая лідзіравала пасля кваліфікацыі, але азіяцкая спартсменка размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола па дадатковых паказчыках. Расіянка лепш за кітаянку выканала скачок у паветры.

Для Аляксандры Раманоўскай гэта першы залаты медаль дарослага чэмпіянату свету, раней беларуска двойчы перамагала на юніёрскім першынстве планеты. У актыве Сашы таксама першае месца на этапе Кубка свету ў студзені 2015 года ў Лейк-Плэсідзе (ЗША).

У спаборніцтвах сярод мужчын на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы перамог расіянін Максім Бураў - 130,09 бала. Другое месца ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі - 126,24 бала. Трэцім стаў Ной Рот са Швейцарыі - 125,22.

Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір з Беларусі заняў у Дзір-Вэлі восьмае месца - 114,93 бала. Беларус Дзімтрый Мазуркевіч у падагульняючым пратаколе 16-ы - 93,55 бала, яго партнёр у зборнай Максім Гусцік з рэзультатам 79,74 стаў 20-м.

Адзін з лідараў жаночай беларускай каманды, уладальнік залатой узнагароды зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, Ганна Гуськова чэмпіянат свету ў ЗША прапускала з-за траўмы.

На сусветным форуме лыжныя акрабаты разыграюць таксама медалі ў камандным турніры, які адбудзецца 8 лютага.

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на ЧС па фрыстайле

7 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на чэмпіянаце свету. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты настойліва і цвёрда ішла да гэтага выніку. А цудоўны фінальны скачок у амерыканскім Дзір-Вэлі не пакінуў ніякіх сумненняў: ты лепшая!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца, што гэта перамога чарговы раз пацвярджае, што ў Беларусі створана школа лыжнай акрабатыкі сусветнага ўзроўню, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе забяспечвае падрыхтоўку таленавітай моладзі.

"Шчыра жадаю табе, усёй камандзе і трэнерскаму складу моцнага здароўя і новых дасягненняў!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс