У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Жнв 2016

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу АГ у плаванні на 50 м вольным стылем

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу АГ у плаванні на 50 м вольным стылем

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Рыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем беларуска паказала трэці рэзультат - 24,11 сек. Гэта новы рэкорд Беларусі.

Чэмпіёнкай у гэтай намінацыі стала дацкая плыўчыха Перніле Блумэ, якая праплыла 50 м за 24,07 сек, серабро заваявала амерыканка Сімонэ Мануэль - 24,09 сек.

На Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане Аляксандра Герасіменя была сярэбраным прызёрам у гэтай дысцыпліне з рэзультатам 24,28 сек. Яшчэ адно серабро лонданскай Алімпіяды яна заваявала на дыстанцыі сто метраў кролем.

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу АГ у плаванні на 50 м вольным стылемАляксандра Герасіменя заваявала бронзу АГ у плаванні на 50 м вольным стылемПрэзідэнт Беларусі павіншаваў Аляксандру Герасіменю з заваяваннем бронзавага медаля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па плаванні Аляксандру Герасіменю з заваяваннем бронзавага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты малайчына! Мы ўсе ганарымся табой! Праз чатыры гады ты вярнулася на алімпійскі п'едэстал і сваім яркім выступленнем запаліла сэрцы ўсіх беларускіх балельшчыкаў. Мы да апошняй хвіліны верылі ў цябе, і ты не падвяла!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што працавітасць, мэтанакіраванасць і сіла волі Аляксандры Герасімені стануць дастойным прыкладам для юных беларускіх плыўцоў, якія яшчэ толькі мараць аб пакарэнні алімпійскага п'едэстала.

Прэзідэнт пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, выдатнага настрою і далейшых перамог у спорце і ў жыцці.Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу АГ у плаванні на 50 м вольным стылем

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс