У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Май 2019

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка Міру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў на чале з прэзідэнтам гэтай арганізацыі Янезам Качыянчычам, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Янез Качыянчыч перадаў агонь гульняў міністру спорту і турызму Беларусі, у якога пераняла эстафету алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Юлія Несцярэнка, а затым - трыумфатар Алімпіяды ў Рыа Уладзіслаў Ганчароў. Пасля праслаўленая фехтавальшчыца, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова аддала факел II Еўрапейскіх гульняў беларускім байкерам.

Па дарозе ў Беларусь 5-7 мая запланавана падняць факел на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. Гэта зробяць беларускія альпіністы. Плануецца наведаць Нацыянальныя алімпійскія камітэты Славеніі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы. Полымя будзе дастаўлена ў Беларусь у суправаджэнні байкерскага клуба The One Chapter Belarus.

У Беларусі эстафета пачне свой шлях 12 мая, факел мультыспартыўнага форуму пабывае ва ўсіх рэгіёнах: у Брэсцкім - 12-17 мая, Гродзенскім - 18-23 мая, Віцебскім - 24-29 мая, Магілёўскім - 30 мая - 4 чэрвеня, Гомельскім - 5-10 чэрвеня, Мінскім - 11-16 чэрвеня.

У Мінску "Полымя міру" сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У гэты ж дзень факел пройдзе па праспекце Пераможцаў, 18 чэрвеня - па праспекце Незалежнасці. 19 чэрвеня ўдзельнікі эстафеты накіруюцца на мінскія прадпрыемствы. Далей плануецца наведванне паркаў і выдатных мясцін горада, удзел у цырымоніі прывітання атлетаў у Вёсцы спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" - у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў, якімі стануць лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры і мастацтваў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Беларусь атрымала права на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў 21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання дэлегатаў з 50 краін на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс