Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Май 2015

Агенцтва па касмічных даследаваннях створана ў НАН Беларусі

21 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Агенцтва па касмічных даследаваннях створана ў НАН Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі было прынята рашэнне аб стварэнні агенцтва па касмічных даследаваннях на базе акадэміі. Можна сказаць, што з сённяшняга дня яно ўжо існуе", - растлумачыў Сяргей Чыжык. Ён падкрэсліў, што ўсе партнёры акадэміі па касмічных даследаваннях у сваіх краінах ужо маюць такія агенцтвы.

"У яго склад увойдзе наша навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" і Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Безумоўна, мы будзем супрацоўнічаць і з іншымі ведамствамі і арганізацыямі, напрыклад, Мінсувязі, Дзяржваенпрамам. Разам будзем працаваць у галіне касмічных даследаванняў і атрымліваць максімальную аддачу, рабіць касмічныя даследаванні больш эфектыўнымі для краіны", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.

"Агенцтва будзе каардынаваць работы, якія праводзяцца з выкарыстаннем космасу, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, распрацоўваць планы далейшых даследаванняў", - растлумачыў ён.

Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што спецыялісты агенцтва будуць супрацоўнічаць з расійскімі калегамі. "Уся праграма па космасе ў нас выконваецца разам з нашымі партнёрамі з Расіі. Так будзе і прадаўжацца", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі