Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Врс 2017

"Адпрацавалі з высокай якасцю" - Лукашэнка ацаніў вынікі вучэння "Захад-2017"


20 верасня, Барысаў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вучэбныя пытанні сумеснага стратэгічнага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017" адпрацаваны з высокай якасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Барысаўскім палігоне ў час агляду войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вучэнне праведзена згодна з зацверджанай задумай, пастаўленыя мэты дасягнуты, вучэбныя пытанні адпрацаваны з добрай якасцю. На належным узроўні вырашаны задачы па сумеснай абароне ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз бяспецы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб'явіў падзяку ўдзельнікам вучэння "Захад-2017"Лукашэнка аб'явіў падзяку ўдзельнікам вучэння "Захад-2017"Праведзеныя манеўры далі магчымасць павысіць узровень зладжанасці органаў ваеннага кіравання і аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама баявую і, самае галоўнае, таварыскую ўзаемадапамогу беларусаў і расіян пры выкананні вучэбна-баявых задач. "Камандзіры і штабы атрымалі добрую практыку ў планаванні дзеянняў войскаў. Паказаны высокі  ўзровень і майстэрства ў палявой, паветранай вывучцы асабовага складу злучэнняў і воінскіх часцей, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі", - адзначыў Прэзідэнт.

Вучэнне "Захад-2017"Вучэнне "Захад-2017" таксама дало магчымасць апрабаваць на практыцы палажэнні новых статутных дакументаў, вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці дзвюх дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі