У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Ліс 2018

Ад гарадоў-спадарожнікаў да "каменных джунгляў" - Лукашэнка патрабуе лепшага планавання тэрыторый

Ад гарадоў-спадарожнікаў да

23 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтуе ўвагу на неабходнасці лепшага планавання тэрыторый, каб малыя населеныя пункты былі прывабныя для жыцця людзей. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нізкая прывабнасць малых населеных пунктаў абумоўлена неразвітасцю ў іх інфраструктуры, адсутнасцю камфортнага асяроддзя для жыцця. "Патрабую ад урада неадкладна пачаць выкананне прынятых рашэнняў па развіцці гарадоў-спадарожнікаў з павелічэннем аб'ёмаў будаўніцтва жылля. Акрамя таго, там адначасова трэба ствараць адпаведную інжынерна-транспартную і сацыяльную інфраструктуру", - запатрабаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на такія буйныя гарады, як Баранавічы, Бабруйск, Маладзечна, Орша, якія таксама павінны стаць месцам прыцягнення людзей. "У іх трэба развіваць не толькі вытворчасці з добрааплатнымі рабочымі месцамі, але і камфортнае асяроддзе для жыцця людзей. Не трэба там будаваць 25-павярховыя будынкі. Трэба ствараць раёны малапавярховай забудовы", - лічыць Прэзідэнт. Ён даручыў у адным з такіх гарадоў рэалізаваць пілотны праект па комплекснай забудове зямельнага ўчастка малапавярховымі жылымі дамамі.

Яшчэ адзін праблемны момант, на які звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, - гэта развіццё інфраструктуры ў раёнах, дзе вядзецца жылая забудова, у тым ліку індывідуальная. "Як правіла, не ў людзях праблема. Гэта мясцовыя ўлады не могуць забяспечыць будаўніцтва неабходнай інфраструктуры. Так быць не павінна!"- падкрэсліў беларускі лідар.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што недалёка ад Мінска зямельныя ўчасткі набываюць, як правіла, не бедныя людзі. "Таму будаваць водаадвядзенне, водазабеспячэнне, газіфікаваць, лініі электраперадач і дарогі вы павінны разам з імі. Нельга гэта ўсё будаваць толькі за кошт бюджэту. Так, перш як выводзіць людзей на нейкую карту для забудовы, трэба падзяліць на ўчасткі і падвесці дарогу, каб людзі або забудоўшчык маглі будаваць гэтыя дамы. А далей дамаўляйцеся з людзьмі", - сказаў Прэзідэнт.

"Апераджальнае будаўніцтва сетак і дарог для раёнаў жылой забудовы, у тым ліку індывідуальнай, - важнейшая задача для развіцця тэрыторый. Ураду з губернатарамі і банкамі неабходна вырашыць пытанне, дзе і на якіх умовах атрымаць для гэтага сродкі. З улікам суфінансавання з боку ўладальнікаў гэтых участкаў і дамоў", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць недапушчальным ператвараць у "каменныя джунглі" мікрараёны-новабудоўлі, паколькі шматкватэрныя кварталы часта будуюцца па прынцыпе "менш затрат - больш прыбытку". "Прыдамавая тэрыторыя добраўпарадкоўваецца мінімальна. У лепшым выпадку дзіцячая пляцоўка не зразумела якая, пара дрэў, а то і наогул толькі асфальт або плітка, - адзначыў беларускі лідар. - Як у такіх каменных джунглях можна жыць чалавеку? Сорамна глядзець на новыя кварталы".

"Год наступны на вырашэнне гэтай праблемы", - даручыў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе задачу па азеляненні жылых раёнаў.

У той жа час у Беларусі ёсць станоўчыя прыклады, калі такія раёны ўзводзяцца прыгожымі, зручнымі і функцыянальнымі. "І не перашкаджаюць ні нормы, ні нарматывы", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў Мінбудархітэктуры ўстанавіць абавязковыя правілы па стварэнні камфортнага асяроддзя ў мікрараёнах-новабудоўлях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс