У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліс 2019

Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты

Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўнік беларускай дзяржавы 5 лістапада сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адзначаны высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж краінамі і рэгулярнасць кантактаў, супрацоўніцтва, якое інтэнсіўна развіваецца, у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Заяўлена аб гатоўнасці ўмацоўваць беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена не толькі ў развіцці гандлёвых адносін, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў і абмене вопытам. На сустрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай эмірацкага боку Міжнароднага фінансавага цэнтра. Цяпер завяршаецца распрацоўка канцэпцыі рэалізацыі гэтага праекта.

Ёсць вялікі патэнцыял і ў прадаўжэнні інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі. У гэтым плане абмяркоўваецца магчымасць стварэння сумесных вытворчасцей з далейшай рэалізацыяй сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання. ААЭ таксама цікавы беларускі вопыт развіцця сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў да правядзення Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020". І ў прыватнасці, удзеле ў ёй беларускага боку з тым, каб нацыянальны павільён Беларусі быў прадстаўлены ў найлепшым фармаце і спрацаваў з максімальнай аддачай.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Рашыд прадоўжылі размову ў ходзе афіцыйнага абеду. Пасля яго завяршэння кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за гасціннасць і падарыў карціну пад назвай "Коні" аўтарства беларускага мастака Андрэя Сіцько. Яшчэ адзін традыцыйны падарунак - кошык з беларускімі мяснымі і малочнымі прадуктамі, прысмакамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс