Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Aug 2022

Аб уборачнай, інтэграцыйных структурах і новых вакцынах. Навошта Субоцін прыязджаў на даклад да Лукашэнкі

Аб уборачнай, інтэграцыйных структурах і новых вакцынах. Навошта Субоцін прыязджаў на даклад да Лукашэнкі

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным абмеркаваў ход уборачнай кампаніі, работу інтэграцыйных структур у АПК і вытворчасць айчынных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з галоўных тэм сустрэчы стаў ход сельскагаспадарчых работ у рэгіёне: уборачная кампанія, нарыхтоўка кармоў, сяўба азімага рапсу. "Так склалася, што ты павінен першым убраць і першым пасеяць, хоць апошнім вясной сееш. Таму табе трэба хутка пасеяць: усё ж такі Віцебская вобласць - зона рызыкоўнага земляробства. Для гэтага трэба аператыўна вызваляць палі пасля ўборкі і рыхтаваць іх да сяўбы. Як тут ідуць справы?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Другое важнае пытанне - работа інтэграцыйных аграпрамысловых структур. Гэту тэму Прэзідэнт трымае на пастаянным кантролі. "Усё ж такі Віцебскую мы ў свой час узварухнулі з табой. Быццам бы і людзі зразумелі - малайцы віцябчане. Проста трэба разварушыць людзей і не крыўдзіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Яшчэ адна тэма - фармацэўтыка, біятэхналогіі, нанатэхналогіі. Так склалася, што мы замахнуліся на нашы вакцыны. Як у нас ідуць справы з развіццём нашага галоўнага прадпрыемства - "БелВітуніфарм"?" - спытаў Прэзідэнт.

Паводле слоў губернатара, уборачная ў Віцебскай вобласці ідзе актыўна, многія гаспадаркі яе ўжо завяршылі, а недзе нават справілі мясцовыя "Дажынкі". "Цяпер знаходзімся на стадыі перакідкі тэхнікі, каб маскімальна дарэзаць тыя палі ў гаспадарках, якія не спраўляюцца. Прынята рашэнне на ўзроўні вобласці, і мы гэта цяпер  актыўна кантралюем", - дадаў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Аляксандр Субоцін прыйшоў у Палац Незалежнасці не з пустымі рукамі: губернатар прынёс Прэзідэнту каравай у гонар намалоту мільёна тон збожжавых. Пры гэтым у рэгіёне ўбрана крыху больш за 89 працэнтаў плошчаў. Паводле яго слоў, такі ўраджай у Віцебскай вобласці збіралі толькі ў 1976 і 2014 гадах. Гэта стала своеасаблівым подзвігам для рэгіёна.

Другой перамогай Віцебска, аб якой губернатар з задавальненнем расказаў Прэзідэнту, а затым і журналістам, стала паспяховае змаганне хакейнай каманды за Кубак Салея. 28 жніўня "Віцебск" адолеў "Гомель" і ўпершыню ў гісторыі выйграў гэты чэмпіянат.

Гаворачы аб рабоце інтэграцыйных структур, Аляксандр Субоцін адзначыў, што эфект ад іх дзейнасці, вядома ж, адчуваецца, але вынікі маглі б быць больш высокімі. "Крыху не дацягнулі да тых паказчыкаў, якія самі планавалі. Быццам пайшла і выручка расці, і прыбытак з'явіўся, і рэнтабельнасць павышаецца, але ўсё роўна крыху не дацягваем. Таму размова вярцелася вакол таго, як далей эвалюцыянаваць гэтым структурам, куды далей ісці. Ці трэба раз'ядноўваць малочны і мясны напрамкі. Была даволі глыбокая размова", - расказаў губернатар пра падрабязнасці сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Віцебская вобласць, на думку Аляксандра Субоціна, таксама можа стаць своеасаблівым навуковым і вытворчым кластарам для выпуску розных вакцын. Вузаўскае асяроддзе, напрыклад, ужо дазволіла стварыць пул прафесарска-выкладчыцкага складу, які паглыблены ў спецыфіку гэтай тэмы. А на прадпрыемстве "БелВітуніфарм" ужо будуецца новы завод для вытворчасці вакцыны супраць COVID-19. Завод будзе ўніверсальным, гэта значыць тут можна будзе вырабляць і любыя іншыя вакцыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі