Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Врс 2020

Аб прэзідэнцкіх паўнамоцтвах, парламенце і датэрміновых выбарах - Лукашэнка выказаўся аб новай Канстытуцыі

Аб прэзідэнцкіх паўнамоцтвах, парламенце і датэрміновых выбарах - Лукашэнка выказаўся аб новай Канстытуцыі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новай Канстытуцыі Беларусі неабходна пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж органамі ўлады, але пакінуць моцную ролю Прэзідэнта. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў у інтэрв'ю расійскім СМІ, паведамляе БЕЛТА.

"Некаторыя прадстаўнікі асобных палітычных партый у асноўным сыходзяцца на тым, што трэба пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж органамі ўлады. Трэба. Але пры гэтым трэба памятаць: і Расія, і Беларусь (прыклад таго Украіна) - гэта славянскія дзяржавы, дзе патрэбны моцны лідар, які будзе мець пэўныя паўнамоцтвы. У гэтым яго сіла. Але, напэўна, не такія паўнамоцтвы, якія мае беларускі Прэзідэнт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што многія цяперашнія прэзідэнцкія паўнамоцтвы каласальныя па аб'ёме. На думку кіраўніка дзяржавы, іх трэба перадаваць губернатару і парламенту, "загрузіць яго па-сапраўднаму". "Але ўмова адна: атрымаўшы паўнамоцтвы, адказвай. Таму Прэзідэнт павінен захаваць гэты кантроль за сітуацыяй у краіне, за галінамі ўлады. У нас жа Прэзідэнт не ўзначальвае ні адну з галін улады. Ён ажыццяўляе кантроль i накіроўвае дзейнасць галін улады. Ён павінен гэта захаваць. Гэта яго асноўныя паўнамоцтвы. І абарона, і бяспека. Можа, яшчэ нейкія паўнамоцтвы з-за кадравых пытанняў і гэтак далей", - дадаў Прэзідэнт.

Што датычыцца структуры беларускага парламента, Аляксандр Лукашэнка лічыць: перш чым уводзіць партыйную або партыйна-мажарытарную сістэму, трэба стварыць сапраўдныя партыі. "Яны не створаны. Мы не займаліся партыйным будаўніцтвам, таму што ў людзей не было запатрабавання на партыі. І цяпер таксама. Хтосьці бурліць: давайце партыі і іншае. Даю гарантыі: калі б мы ішлі на выбары і вылучылі людзей ад партыі і па мажарытарных спісах, людзі, не ведаючы б партыйных прадстаўнікоў, выбралі б мажарытарыяў, паколькі разумеюць, што яны ад народа, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Напэўна, настаў час мне сур'ёзна гэтым заняцца. Вядома, да таго, як мы прымем новую Канстытуцыю, трэба яшчэ раз прайсціся па законе аб партыях. І хаця б вызначыцца: калі партыя, то якая колькасць павінна быць. А так у нас усе заявілі аб партыях, і яны фактычна зарэгістраваны, а партыйных білетаў практычна ні ў адной партыі няма. А калі ёсць, то колькасць недабірае. Трэба гэта ўсё ўпарадкаваць, а потым пераходзіць да выбараў".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка схіляецца да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця новай Канстытуцыі. "Я гэта не выключаю. Па тэрмінах я не кажу. Трэба прыняць Канстытуцыю, правесці выбары мясцовых органаў улады. Калі датэрмінова праводзіць прэзідэнцкія выбары, то яны павінны прайсці, напэўна, раней, чым парламенцкія. Усё ж такі парламент трэба захаваць да таго, як з'явіцца новы Прэзідэнт. А потым правесці па новай Канстытуцыі (яна будзе зацверджана раней) парламенцкія выбары", - расказаў аб сваім бачанні рэформ кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі