У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Врс 2019

Аб планах у эканоміцы і супрацоўніцтве з Расіяй - Лукашэнка сабраў нараду з членамі ўрада

Аб планах у эканоміцы і супрацоўніцтве з Расіяй - Лукашэнка сабраў нараду з членамі ўрада

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планы эканамічнага развіцця краіны на будучы перыяд, дыверсіфікацыя экспарту і пытанні развіцця супрацоўніцтва з Расіяй вынесены на нараду ў Прэзідэнта Беларусі па актуальных пытаннях развіцця эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім зразумела, што апошнія месяцы, чацвёрты квартал любога года - гэта выпрацоўка планаў развіцця краіны на будучае. Перш за ўсё планаванне на будучы год. Вытворчасці, ды і наогул усяго нашага жыцця. Я не раз гаварыў, што бягучы і наступны - гэта гады асаблівыя - парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Мы здаём экзамен. Таму ўсюды мы павінны падцягнуцца, як трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы зноў звярнуў увагу ўрада на неабходнасць пошуку новых рынкаў для экспарту айчыннай прадукцыі. "Гэта самая галоўная, асноўная задача - дыверсіфікаваць рынкі збыту, не страціўшы даходнасць пры продажы нашай прадукцыі. Так, мы рухаемся ў гэтым напрамку, але вельмі марудна", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Ніхто не ўтойвае, што Расія - гэта асноўны рынак рэалізацыі нашай прадукцыі, - дадаў Прэзідэнт. - Залежнасць вельмі вялікая, няхай нават ад брацкай краіны. Залежнасць нашай краіны ад паставак, перш за ўсё, вуглевадароднай сыравіны вельмі вялікая".

Прэзідэнт адзначыў, што пытанне супрацоўніцтва з Расіяй і выпрацоўкі канчатковых прапаноў па далейшых дзеяннях у рамках інтэграцыі застаецца актуальным. "І гэта пытанне мы павінны сёння абмеркаваць. Трэба дакладна спланаваць на будучае, па якіх напрамках, як мы будзем развівацца, і вызначыцца", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што, нягледзячы на тое, што цяпер ён у асноўным сочыць за сітуацыяй у сельскай гаспадарцы, тым не менш не выпускае з-пад увагі і іншыя сектары эканомікі. "Выкананне планаў па ўсіх напрамках - галоўная задача ўрада. Там ужо няма на каго будзе крыўдзіцца. Мы з вамі спланавалі, я зацвердзіў гэтыя планавыя заданні з вашай падачы, і выканаць мы іх абавязаны. Гэта задача не толькі кожнага чыноўніка, але і кожнага грамадзяніна Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс