Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

25 Май 2014

Хакеісты зборнай Расіі сталі чэмпіёнамі свету, абыграўшы ў фінале фінаў - 5:2

Хакеісты зборнай Расіі сталі чэмпіёнамі свету, абыграўшы ў фінале фінаў - 5:2

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны паядынак 78-га чэмпіянату свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Расіі над фінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расія - Фінляндыя - 5:2 (1:1, 2:1, 2:0).

"Мінск-Арэна". 15 112 гледачоў.

Шайбы: 1:0 - Шырокаў (Зарыпаў, 10.45, у большасці), 1:1 - Пакарынен (Лехцеря, 19.57), 1:2 - Палола (Ёрмака, Лехцеря, 26.51), 2:2 - Авечкін (Шыпачоў, 27.34), 3:2 - Малкін (Зарыпаў, 35.36), 4:2 - Зарыпаў (Шырокаў, 44.24), 5:2 - Ціханаў (Кутузаў, Кулёмін, 55.53).

Кідкі: 39-26.

Штраф: 12-28.

Вырашальны матч сусветнага першынства праходзіў у вельмі напружанай барацьбе. Гледачы, якія ўстанавілі рэкорд наведвальнасці мінскага чэмпіянату планеты, сталі сведкамі звышнапружанага процістаяння, у якім шалі вагаліся ў абодва бакі. Спачатку расіяне захапілі ініцыятыву, і Сяргей Шырокаў адкрыў лік, рэалізаваўшы колькасную перавагу. Скандынавы не палі духам і за 3 секунды да першага перапынку ўстанавілі раўнавагу - 1:1. Другі перыяд пачаўся другой фінскай шайбай, аўтарам якой стаў Олі Палола. Аднак гэта быў першы і апошні выхад наперад фінскай дружыны, затым лік змянялі толькі падапечныя Алега Знарка, які прапускаў фінальны матч з-за дыскваліфікацыі. Расійскія хакеісты яшчэ чатыры разы паразілі вароты сапернікаў і атрымалі сваю дзясятую перамогу на мінскім сусветным першынстве.

Зборная Расіі пяты раз стала чэмпіёнам свету, а фіны сёмы раз заваявалі серабро сусветных спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі