Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

27 Май 2014

ЧС па хакеі стаў аб'ядноўваючым пачаткам для ўсіх беларусаў

ЧС па хакеі стаў аб'ядноўваючым пачаткам для ўсіх беларусаў

27 мая, Гомель /Алена Сафронава - БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па хакеі, які завяршыўся ў Мінску, стаў сапраўды аб'ядноўваючым пачаткам для ўсіх беларусаў. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў Леанід Гейштар, першы беларускі алімпійскі чэмпіён, які заваяваў залаты медаль у 1960 годзе ў Рыме на каноэ-двойцы.

На думку вядомага спартсмена, у дні сусветнага першынства хакей аб'яднаў усіх ад малога да вялікага. "І людзі, блізкія да гэтага віду спорту, і тыя, хто далёкі ад яго, мелі дачыненне да займальнага і натхняльнага дзейства. У краіне адчуваўся сапраўдны ўздым, і асаблівага піка ён дасягнуў, калі беларускай зборнай удалося выйсці ў 1/4 фіналу, паказаўшы выдатную гульню. Гэта было асаблівае пачуццё, калі ў транспарце і на вуліцы людзі дзяліліся адзін з адным шчырай радасцю", - не хаваў сваіх эмоцый субяседнік.

Леанід Гейштар адзначыў і той факт, што чэмпіянат праявіў па-сапраўднаму дружалюбныя адносіны народаў Беларусі і Расіі. "Мы аднолькава балелі адзін за аднаго і падтрымлівалі на працягу ўсяго турніру. Перамога расійскай зборнай у чэмпіянаце свету стала вялікім святам і для Беларусі", - сказаў ён.

Паводле слоў алімпійскага чэмпіёна, дастойнай арганізацыяй турніру наша краіна даказала, што здольна прымаць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. Усё, што было створана і пабудавана ў Беларусі для правядзення чэмпіянату, цяпер будзе працаваць на перспектыву для развіцця спорту, прыцягнення турыстаў, правядзення спаборніцтваў і форумаў, дадаў ён.

"Чэмпіянат свету не толькі надоўга запомніцца беларусам. Нам абавязкова захочацца паўтарыць гэта пачуццё ўздыму і адзінства, якія мы адчулі ў дні вялікага хакея", - упэўнены Леанід Гейштар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі