У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

16 Стд 2020

Беларусь разлічвае на ўмацаванне адносін з Латвіяй дзякуючы сумеснаму ЧС па хакеі - Румас

Беларусь разлічвае на ўмацаванне адносін з Латвіяй дзякуючы сумеснаму ЧС па хакеі - Румас

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўмацаванне адносін з Латвіяй дзякуючы сумеснаму правядзенню чэмпіянату свету па хакеі, заявіў сёння Сяргей Румас на сумесным пасяджэнні беларускага і латвійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы да ЧС 2021 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што сумеснае правядзенне чэмпіянату свету па хакеі дасць магчымасць яшчэ больш умацаваць нашы добрасуседскія адносіны. І ў Латвіі, і ў Беларусі ўжо набыты даволі вялікі вопыт паспяховага правядзення міжнародных спаборніцтваў. Латвія прымала чэмпіянат свету па хакеі ў 2006 годзе, Беларусь - у 2014-м. Паводле ацэнкі Міжнароднай федэрацыі хакея і балельшчыкаў, гэта былі вельмі паспяховыя чэмпіянаты", - сказаў Сяргей Румас.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі вельмі сур'ёзна падыходзяць да правядзення ЧС-2021, гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Сяргей Румас нагадаў, што нядаўна падпісаны ўказ, які рэгламентуе пытанні правядзення чэмпіянату, устанаўлівае бязвізавы рэжым для балельшчыкаў, а таксама рэгулюе іншыя аргпытанні.

Кіраўнік урада прапанаваў сёння на сустрэчы зверыць гадзіннікі - разгледзець арганізацыйныя пытанні і сканцэнтравацца на сумесных рашэннях, якія неабходна прыняць у бліжэйшы час.

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш у сваю чаргу адзначыў, што хакей - важны від спорту і для Беларусі, і для Латвіі. "Мы сапраўды вельмі рады праводзіць гэты чэмпіянат і задаволены, што будзем рабіць гэта з вамі, - дадаў ён. - Што датычыцца практычных пытанняў, звязаных з граніцай, транспартам, мы збіраемся зрабіць усё, што ад нас залежыць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс