У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

28 Жнв 2020

Беларусь актыўна рыхтуецца да ЧС-2021 па хакеі - Галоўчанка

Беларусь актыўна рыхтуецца да ЧС-2021 па хакеі - Галоўчанка

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае актыўна рыхтавацца да ЧС па хакеі, які правядзе сумесна з Латвіяй. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У парадак дня былі ўключаны пяць пытанняў, што датычацца асноўных аспектаў падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату: выкананне плана мерапрыемстваў падрыхтоўкі, білетная праграма, падрыхтоўка "Мінск-Арэны", арганізацыя "вёскі балельшчыкаў", а таксама канцэпцыя цырымоніі адкрыцця.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, чэмпіянат-2020, які павінен быў адбыцца ў Швейцарыі, з-за нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі быў адменены. Але пакуль, на радасць шматлікіх аматараў хакея, чэмпіянат 2021 года, запланаваны ў Мінску і Рызе, застаецца ў парадку дня. Тэрміны яго правядзення крыху змяніліся: на гэты час ён запланаваны з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, некаторае здзіўленне выклікаюць заявы партнёраў па турніры. "Прэм'ер-міністр Латвіі заявіў аб тым, што плануе звярнуцца да Міжнароднай федэрацыі хакея з ініцыятывай аб замене Беларусі на іншую краіну. Такая заява гучыць дзіўна, асабліва ўлічваючы, што федэрацыі хакея абедзвюх дзяржаў прадаўжаюць эфектыўнае ўзаемадзеянне па падрыхтоўцы турніру ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй хакея", - сказаў ён.

У сваю чаргу выконваючы абавязкі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў адзначыў: "У нас ёсць кантрактныя абавязацельствы па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з латвійскім аргкамітэтам, але калі па нейкіх прычынах латвійскі бок адмовіцца праводзіць сумесны чэмпіянат, то ў нас дастаткова рэсурсаў і магчымасцей інфраструктуры, каб правесці яго самастойна".

Як падкрэсліў кіраўнік урада, Беларусь актыўна вядзе падрыхтоўку да чэмпіянату. "Створана Дырэкцыя чэмпіянату, рэалізуецца бізнес-план адпаведнага інвестыцыйнага праекта, працуюць 12 падкамітэтаў арганізацыйнага камітэта, на конкурснай аснове выбраны талісман. Несумненным плюсам з'яўляецца тое, што ў Мінску ўжо многае зроблена для правядзення спартыўных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню. У параўнанні з 2014 годам аб'ём арганізацыйна-тэхнічных задач, якія нам неабходна вырашыць, значна меншы. Але наперадзе напружаная работа, каб зрабіць турнір рэальнай запамінальнай падзеяй для аматараў хакея па ўсім свеце", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс