Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

30 Врс 2019

Беларусь і Латвія прапрацоўваюць пытанні перавозкі балельшчыкаў у час ЧС-2021 па хакеі

Беларусь і Латвія прапрацоўваюць пытанні перавозкі балельшчыкаў у час ЧС-2021 па хакеі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія прапрацоўваюць пытанні перавозкі балельшчыкаў у час чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць абедзве краіны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Андрэй Іваноў пасля пасяджэння рабочай групы па транспарце латвійска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаннях эканамічнага, прамысловага, навуковага і тэхнічнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння абмяркоўвалі падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Разглядалі пытанні перавозкі пасажыраў, узаемадзеяння на ўзроўні мытных і пагранічных ведамстваў. Магчыма, будуць нейкія льготы пры перасячэнні граніцы, прапрацоўваем розныя варыянты. Зробім усё магчымае, каб граніцу можна было перасекчы без праблем і каб балельшчыкі адчувалі сябе камфортна", - сказаў Андрэй Іваноў.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства зносін Латвіі Улдыс Рэйманіс падкрэсліў, што ўсе арганізацыйныя пытанні пры падрыхтоўцы да ЧС-2021 па хакеі будуць вырашаны на самым высокім узроўні, у тым ліку наконт  транспартных зносін паміж дзвюма краінамі. Разглядаецца магчымасць назначэння дадатковых пасажырскіх паяздоў. "Нашы спецыялісты ўжо сёння адпрацоўваюць пытанні праходжання балельшчыкамі мытні і пагранічнай службы, каб не было чэргаў у пунктах пропуску", - адзначыў ён.

З пачатку года ў адносінах да аналагічнага перыяду 2018-га адзначаецца некаторае зніжэнне аб'ёмаў двухбаковых грузаперавозак. "Мы лічым, што гэта часова, - падкрэсліў Андрэй Іваноў. - Сёння абмеркавалі тыя меры, якія дазволяць як мінімум не дапусціць далейшага спаду, а па магчымасці павялічыць аб'ёмы".

На пасяджэнні рабочай групы разглядалася таксама развіццё супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага, аўтамабільнага, авіяцыйнага транспарту і дарожнага будаўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі