Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

7 Лют 2018

Беларусь і Латвія ў 2021 годзе павінны правесці лепшы чэмпіянат свету па хакеі - Кабякоў

Беларусь і Латвія ў 2021 годзе павінны правесці лепшы чэмпіянат свету па хакеі - Кабякоў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія ў 2021 годзе павінны правесці лепшы чэмпіянат свету па хакеі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з латвійскім калегам Марысам Кучынскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з нецярпеннем чакаем 2021 год, калі сумесна будзем праводзіць чэмпіянат свету па хакеі. Вельмі рады таму, што наша сумесная заяўка перамагла, мы цяпер самым сур'ёзным чынам рыхтуемся да гэтага мерапрыемства. Вопыт у нашых краін ёсць - і ў Беларусі, і ў Латвіі праводзіўся ўжо чэмпіянат свету па хакеі, і цяпер мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепш не было", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Сёння паспяхова развіваецца беларуска-латвійскае супрацоўніцтва і ў сферы турызму. Максімальна эфектыўнаму выкарыстанню турыстычнага патэнцыялу краін садзейнічае лібералізацыя візавай палітыкі Беларусі, узаемная цікавасць да гісторыі і культуры, маштабных спартыўных праектаў. Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску і ЧС па хакеі ў 2021 годзе стануць каталізатарам для павелічэння ўзаемных турпатокаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі