У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

30 Стд 2020

Самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбыў у Кітай

Самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбыў у Кітай
Фота з архiва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прызямліўся ў аэрапорце Пекіна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.

"Сёння каля 11.40 (па мінскім часе) самалёт з грузам беларускай гуманітарнай дапамогі прызямліўся ў аэрапорце Пекіна", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Груз суправаджаюць беларускія ратавальнікі і першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Як паведамлялася, Беларусь 29 студзеня накіравала гуманітарную дапамогу ў Кітай для падтрымкі ў барацьбе з успышкай каранавіруса. Гружаны ваенны борт ІЛ-76МД вылецеў з аэрадрома Мачулішчы пад Мінскам. Да Пекіна борт ляцеў каля 20 гадзін з дзвюма дазапраўкамі: у Новасібірску і Уладзівастоку. У Беларусь самалёт вернецца 2 лютага.

Накіраваць у Кітай самалёт з неабходнай гуманітарнай дапамогай 28 студзеня распарадзіўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усяго ў Кітай прыбыло 20 т беларускіх медвырабаў. Груз фарміраваўся ў адпаведнасці з запытам кітайскага боку. Гэта 4,5 т антыбіётыкаў, якія найбольш запатрабаваны пры лячэнні ўскладненняў віруснай інфекцыі, больш за 10 т сродкаў дэзыінфекцыі рознага прымянення, ахоўныя сродкі для медперсаналу (пальчаткі, маскі, аднаразовае адзенне), сродкі абеззаражвання паветра. На думку міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, гэта не апошні борт.

Усе вырабы, што накіраваны ў Кітай, выраблены ў Беларусі. Яны загружаліся на борт ваеннага самалёта, прыбыўшы непасрэдна з заводаў. Цяпер беларускі бок вызначае далейшыя меры падтрымкі.

Агульная колькасць заражаных новым каранавірусам у КНР дасягае амаль 8 тыс., памерлі 170 чалавек. Фінансавыя ведамствы Кітая на ўсіх узроўнях выдзелілі ў агульнай колькасці 27,3 млрд юаняў (каля $3,96 млрд) на барацьбу з пнеўманіяй, выкліканай новым каранавірусам.

Кітай 31 снежня 2019 года паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) аб пнеўманіі невядомага тыпу ва Ухані - буйным гандлёва-прамысловым цэнтры з насельніцтвам больш за 11 млн чалавек. 7 студзеня ўдалося ўстанавіць ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Захворванне выяўлена яшчэ ў 16 краінах. СААЗ прызнала ўспышку ў КНР нацыянальнай надзвычайнай сітуацыяй, якую пакуль не стала аб'яўляць міжнароднай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс