Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

30 Крс 2019

Праект "Саляны пакой" УА "Зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат"

Праект

Назва праекта: "Саляны пакой"

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019 год

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: установа адукацыі "Зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат"

Мэты праекта: стварэнне салянога пакоя ў санаторнай школе-інтэрнаце. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць перадавы і эфектыўны немедыкаментозны метад лячэння захворванняў дыхальных шляхоў, кровазвароту і скуры. Удыханне паветра, насычанага парай солі, актывізуе ахоўныя сілы арганізма і надае сілы для барацьбы з небяспечнымі вірусамі і бактэрыямі.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. стварэнне салянога пакоя (галакамеры) на базе санаторнай школы;
2. развіццё новых метадаў немедыкаментознага аздараўлення людзей з захворваннямі дыхальных шляхоў, кровазвароту і скуры ў Зэльвенскім раёне і Гродзенскай вобласці.

Мэтавая група: дзеці (у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі), падлеткі, дарослыя, пажылыя людзі.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

1.1. правядзенне круглага стала-семінара для інфармавання жыхароў тэрыторыі аб рэалізацыі праекта па стварэнні салянога пакоя;
1.2. азнаямленчы візіт у медыцынскія ўстановы, аздараўленчыя цэнтры, дзе ёсць саляныя пакоі (галакамеры) для вывучэння вопыту іх арганізацыі;
1.3. навучанне медыцынскага персаналу школы методыцы аздараўлення ў штучных саляных пакоях;
1.4. абсталяванне і адкрыццё штучнага салянога пакоя.

2.1. забеспячэнне эфектыўнай работы штучнага салянога пакоя (галакамеры):
- рабочая сустрэча ініцыятыўнай групы па распрацоўцы плана/графіка работы салянога пакоя;
- правядзенне форуму, урачыстае адкрыццё і прэзентацыя штучнага салянога пакоя;
2.2. пашырэнне паслуг, форм і метадаў аздараўлення насельніцтва на базе санаторнай школы шляхам выкарыстання салянога пакоя;
2.3. распрацоўка і выраб інфармацыйных буклетаў аб таварах і паслугах;
2.4. правядзенне падагульняючага форуму па рэалізацыі праекта.

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 44 695

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 40 000
  • Суфінансаванне: 4 695

Месца рэалізацыі праекта: тэрыторыя Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

Кантактная асоба: Ж.М.Сліж, дырэктар установы, (801564)24065, zelva_GSSI@mail.grodno.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі