Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

9 Май 2018

Гуманітарныя праекты ў Хойніцкім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Гуманітарныя праекты ў Хойніцкім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта (Гомельская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарных праектаў "МамаЧас" і "СпасКлас".

"МамаЧас"

Тэрмін рэалізацыі: 12 месяцаў

Мэта праекта: Прыцягненне большай колькасці жанчын і дзяцей да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам праз стварэнне ўмоў для сумесных заняткаў.

Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. Удасканаліць спартыўную базу мікрараёна Юбілейны г.Хойнікі для правядзення рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

2. Прыцягнуць да сумесных заняткаў спортам не менш за 200 дзяцей і бацькоў у спартыўнай зале школы на рэгулярнай аснове.

3. Распаўсюдзіць ідэю "МамаЧаса" на іншыя ўстановы горада праз стварэнне ініцыятыўнай групы валанцёраў-трэнераў з ліку жанчын, якія рэгулярна наведваюць заняткі.

Мэтавая група: Навучэнцы ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў. Дарослае насельніцтва (жанчыны).

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Пры вывучэнні пытання па арганізацыі спартыўна-масавай работы было адзначана, што большасць мерапрыемстваў па прыцягненні насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай праводзяцца з падзелам па ўзросце, а часам і па палавой прымеце. "МамаЧас" прадугледжвае правядзенне сумесных заняткаў дзяцей і іх мам, з прыцягненнем кіраўнікоў фізічнай культуры, доктара-валеолага або спецыялістаў ЛФК. Такая форма, як "МамаЧас", дасць магчымасць не толькі павысіць фізічную актыўнасць насельніцтва, але і ўзмацніць узаемасувязь паміж дзецьмі і бацькамі. "МамаЧас" працуе 2 месяцы, і некаторыя жанчыны гатовыя да перадачы вопыту іншым, што дасць магчымасць распаўсюдзіць ідэю аб сумесным вольным часе на іншыя мэтавыя групы, сярод якіх - пажылыя людзі і іх унукі, падлеткі і іх бацькі, сем'і ( "ЧасДвара" - дваровыя гульні ў летні перыяд ) і інш. Выкарыстоўваючы магчымасці інтэрнэту, будуць створаны групы ў сацыяльных сетках.

1. Спартыўнае абсталяванне даступна для жанчын і іх дзяцей, якія жадаюць заняцца спортам; удасканалена спартыўная база школы.
2. Заняткі "МамаЧас" у спартыўнай зале наведваюць не менш за два разы на тыдзень 50 мам з дзецьмі.
3. 20 жанчын працуюць у якасці валанцёраў з іншымі групамі насельніцтва (сеткавы маркетынг здароўя).

Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 21000

Крыніца фінансавання праекта: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША):

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 18000
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 3000

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, горад Хойнікі, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Хойнікі"

Кантактная асоба: Ходас Наталля Аляксандраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі"
+375 2346 33271, tretiashkola@mail.ru

"СпасКлас"

Тэрмін рэалізацыі: 12 месяцаў

Мэта праекта: Фарміраванне ўменняў бяспечных паводзін, набыццё вучнямі навыкаў дзеянняў у патэнцыяльна небяспечных сітуацыях (не менш за 250 навучэнцаў, 100 дарослых) з дапамогай стварэння "СпасКласа".

Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. Удасканаленне работы па прапагандзе самазахаваўчых паводзін у дзяцей праз стварэнне "СпасКласа" на базе ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі".

2. Прыцягнуць да заняткаў у "СпасКласе" не менш за 400 дзяцей ва ўзросце 7-15 гадоў.

3. Распаўсюдзіць інфармацыю аб дзейнасці "СпасКласа" праз арганізацыю работы валанцёрскага атрада.

Мэтавая група: Навучэнцы ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў
 
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Прафілактыка траўматызму дзяцей і падлеткаў: бяспечнае асяроддзе і жыццядзейнасць

Работа "СпасКласа" накіравана на ўцягванне навучэнцаў у практычную дзейнасць па прафілактыцы траўматызму, аказанні першай медыцынскай дапамогі, прапагандзе здаровага ладу жыцця праз стварэнне ўласнага рэкламнага прадукта (лагатып "СпасКласа" ў выглядзе героя, выпуск буклетаў і інш.). Работа "СпасКласа" пабудавана на прынцыпе "роўны навучае роўнага". Пры рэалізацыі гэтага прынцыпу аб правілах бяспекі самі навучэнцы расказваюць сваім аднагодкам на зразумелай для іх мове.

1. На базе ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі" створаны і функцыянуе "СпасКлас", які могуць наведваць навучэнцы горада Хойнікі.
2. Штотыдзень "СпасКлас" наведваюць не менш за 100 навучэнцаў, навучана не менш за 50 валанцёраў.
3. Не менш чым у трох гарадскіх установах укаранёны існуючы вопыт "СпасКласа".

Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 24700

Крыніца фінансавання праекта: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША):

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 16500
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 8200

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, горад Хойнікі, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Хойнікі"

Кантактная асоба: Ходас Наталля Аляксандраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі"
+375 2346 33271, tretiashkola@mail.ru

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі