Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

3 Врс 2018

Гуманітарныя праекты ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пціч": ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Гуманітарныя праекты ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Пціч" (Гомельская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарных праектаў "Удасканаленне безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых дзяцей" і "Удасканаленне адукацыйнай і культурна-масавай работы ў КУП "ДРАЦ "Пціч".

"Удасканаленне безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых дзяцей"

Тэрмін рэалізацыі: 12 месяцаў

Мэта праекта: сацыялізацыя дзяцей-інвалідаў. Дадзены праект прадугледжвае працяг стварэння умоў па безбар'ерным асяроддзі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў у КУП "ДРАЦ "Пціч".

Задачы: стварэнне асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей-інвалідаў, выхаванне ў грамадстве талерантнага стаўлення да дзяцей-інвалідаў і іх сем'яў.

Мэтавая група: дзеці-інваліды з абмежаванымі магчымасцямі

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Пры вывучэнні пытання па стварэнні безбар'ернага асяроддзя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі запланавана дадаткова набыць наступнае абсталяванне:

  • • агароджы з нержавеючай сталі;
    • крэслы для ваннай са спінкай з выразам;
    • трапы, рампы, пандусы (сходы);
    • карусель для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі;
    • поручні для інвалідаў;
    • механізм пад'ёму дзяцей-інвалідаў на калясках на 2 паверх па лесвіцы;
    • трэнажор "Хадунок";
    • арэлі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі;
    • механізм (электрапад'ёмнік) для апускання дзяцей-інвалідаў у басейн.

Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 30000

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 20000
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 10000

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, г.п. Капаткевічы

Кантактная асоба: Таццяна Адамаўна Маёрчык, в.а. дырэктара КУП "ДРАЦ "Пціч", тэл. (2350) 43006, тэл. маб. 375333261072, centreptitch@mail.gomel.by

"Удасканаленне адукацыйнай і культурна-масавай работы ў КУП "ДРАЦ "Пціч"

Тэрмін рэалізацыі: 12 месяцаў
 
Мэта праекта: матывацыя і ўцягнутасць дзяцей да вучобы.

Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: засваенне новых магчымасцяў у адукацыйным і выхаваўчым працэсе з дзецьмі.

Мэтавая група: дзеці школьнага ўзросту.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Для дэманстрацый прэзентацый розных відаў, стварэння мадэляў заняткаў для дзяцей, з пазнавальнай мэтай неабходна набыць інтэрактыўныя дошкі з прамой (франтальнай) праекцыяй.
 
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 2000

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 1300
  • Суфінансаванне (у далярах ЗША): 700

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, г.п. Капаткевічы

Кантактная асоба: Таццяна Адамаўна Маёрчык, в.а. дырэктара КУП "ДРАЦ "Пціч", тэл. (2350) 43006, тэл. маб. 375333261072, centreptitch@mail.gomel.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі