Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

5 Крс 2021

Гуманітарны праект "Утульны дом" ДУ "Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

Гуманітарны праект

Назва праекта: "Утульны дом"

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова "Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

Мэта праекта: стварэнне і падтрыманне спрыяльных умоў для пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў з арганізацыяй неабходнага сацыяльна-бытавога, медыцынскага і культурнага абслугоўвання.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

- стварэнне для абслугоўваемых грамадзян спрыяльных умоў пражывання, набліжаных да дамашніх, і арганізацыя іх догляду;
- ажыццяўленне сацыяльнай абароны састарэлых і інвалідаў шляхам прадастаўлення ім жылля з комплексам матэрыяльна-бытавога забеспячэння;
- забеспячэнне маючых патрэбу інвалідаў і састарэлых тэхнічнымі сродкамі перамяшчэння ва ўстаноўленым парадку;
- арганізацыя мерапрыемстваў па прыцягненні сродкаў устаноў, арганізацый, дабрачынных фондаў для паляпшэння абслугоўвання пражываючых;
- аказанне маральна-псіхалагічнай падтрымкі пражываючым грамадзянам, правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленні асобаснага і сацыяльнага статусу;
- забеспячэнне абслугоўваемых жылым памяшканнем, асобным ложка-месцам, мэбляй, пасцельнымі рэчамі.

Мэтавая група: пажылыя грамадзяне і асобы з абмежаванымі магчымасцямі (інваліды працаздольнага ўзросту), часткова страціўшыя здольнасць да самаабслугоўвання.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Аб цывілізаванасці грамадства можна меркаваць па тым, як у ім жывуць непрацаздольныя людзі. У Рэспубліцы Беларусь, ды і ў Ляхавіцкім раёне ў прыватнасці, дэмаграфічная сітуацыя такая, што ўдзельная колькасць грамадзян пажылога ўзросту з кожным годам павялічваецца. Так, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь па стане на 01.01.2019 у Ляхавіцкім раёне пражывалі 7674 чалавекі старэйшыя за працаздольны ўзрост, што складае 31 % ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. А гэта значыць, што ўзнікае патрэбнасць ва ўкараненні новых разнастайных форм сацыяльнай дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян. Адна з іх - адкрыццё аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

У аддзяленні маючых патрэбу ў дапамозе пажылым грамадзянам і інвалідам будуць прадастаўлены жылое памяшканне, асобнае ложка-месца, неабходная мэбля, пасцельныя рэчы і прадметы ўжытку, чатырохразовае харчаванне, даўрачэбная медыцынская дапамога, дапамога ў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур, арганізацыі вольнага часу і іншае.
 
Для стварэння камфортных умоў пражывання неабходна правесці касметычны рамонт будынка, добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, абсталяваць будынак элементамі безбар'ернага асяроддзя, набыць тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі (інвалідныя каляскі, палкі для хадзьбы, прыложкавыя столікі, сядзенні для ванны і г.д.) і абсталяванне (пасудамыечная машына, пральная машына і г.д.).

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 66 250

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 60 000
  • Суфінансаванне: 6250

Месца рэалізацыі праекта: Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён

Кантактная асоба: Богдан В.М., намеснік дырэктара дзяржаўнай установы "Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", тэлефон 8 01633 6 20 98, e-mail: tcrlyahovichi@mintrud.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі