Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

19 Кст 2019

Гуманітарны праект установы "Шклоўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

Гуманітарны праект установы

Назва праекта:

Захоўваючы і мадэрнізуючы. Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі і рэстаўрацыі адміністрацыйнага будынка ўстановы "Шклоўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", што з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Назва арганізацыі:

Установа "Шклоўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, вул. Паштовая, д. 31 тэл./факс: 8 02239 33559e-mail: shklov21c@tut.by

Інфармацыя аб арганізацыі:

Установа "Шклоўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" створана ў 2001 годзе, з’яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Кіраўнік арганізацыі: Балышкіна Людміла Васільеўна, дырэктар, 8 02239 30932, +375 44 7223791

Менеджар праекта: Савіцкая Таццяна Мікалаеўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, 8 02239 33559, +375 29 3996396

Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц:
Дапамога замежнымі крыніцамі не аказвалася.

  • Патрэбная сума: $582 000
  • Суфінансаванне: $17 540

Тэрмін праекта: 2020 г.

Мэта праекта:
Захаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці, паляпшэнне аказання сацыяльных паслуг насельніцтву г. Шклова і Шклоўскага раёна.

Задачы праекта:
- неабходнасць апярэджвання рэстаўрацыі аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці над працэсамі яго разбурэння;
- павышэнне камфорту аказання сацыяльных паслуг у мэтах задавальнення патрэбнасцей насельніцтва;
- развіццё сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў, грамадзян пажылога ўзросту шляхам стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці.

Дэталёвае апісанне дзейнасці ў рамках праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі:

- рамонт фасадаў, даху, замена вокнаў і дзвярэй з захаваннем гістарычнага выгляду будынка;
- дэмантаж коміна;
- рамонт унутраных інжынерных сістэм і канструкцый (перагародкі, перакрыцці, лесвічныя маршы) будынка;
- рамонт унутранай аддзелкі памяшканняў будынка;
- замена сістэм ацяплення і вентыляцыі, унутраных і вонкавых сетак водаправода і каналізацыі;
- мантаж пад’ёмнай платформы для фізічна аслабленых асоб.

Мэтавая група: інваліды і грамадзяне пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Абгрунтаванне праекта:
Рэалізацыя праекта дасць магчымасць спыніць разбурэнне аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці, захаваць гістарычны выгляд будынка; забеспячэнне элементамі безбар’ернага асяроддзя дасць магчымасць павысіць даступнасць сацыяльных паслуг для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Дзейнасць пасля заканчэння праекта:
Пасля заканчэння праекта будзе пашыраны пералік аказваемых сацыяльных паслуг для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, павысіцца адаптаванасць паслуг да фізічных магчымасцей інвалідаў, павялічыцца колькасць мерапрыемстваў, даступных інвалідам, у мэтах актывізацыі іх удзелу ў сацыяльным жыцці.

Бюджэт праекта: $599 540

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі