Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

10 Крс 2026

Лукашэнка: Беларусь была і застаецца зацікаўленай у развіцці адносін з Японіяй

Лукашэнка: Беларусь была і застаецца зацікаўленай у развіцці адносін з Японіяй

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды была і застаецца зацікаўленай у развіцці канструктыўных і ўзаемавыгадных адносін з Японіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, у ліку якіх быў дыпламат з Японіі Кадзухіра Куна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды была і застаецца зацікаўленай у развіцці канструктыўных, узаемавыгадных адносін з Японіяй. І ўсё тут залежыць толькі ад Японіі. Росту даверу паміж нашымі краінамі традыцыйна садзейнічала рэалізацыя праектаў у гуманітарнай сферы", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што пасля аварыі ў Фукусіме беларускі бок накіроўваў гуманітарную дапамогу, а дзеці з Японіі прыязджалі ў Беларусь на аздараўленне. Беларусь таксама наведалі больш за 400 японскіх экспертаў, якія вывучалі вопыт пераадолення наступстваў Чарнобыля.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, у першую чаргу ў сферы аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі