Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

14 Mar 2018

Гуманітарнае супрацоўніцтва і барацьбу з новымі пагрозамі ў СНД абмяркуюць на пасяджэнні СМЗС у Мінску

Гуманітарнае супрацоўніцтва і барацьбу з новымі пагрозамі ў СНД абмяркуюць на пасяджэнні СМЗС у Мінску

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва і барацьба з новымі пагрозамі на прасторы СНД стануць асноўнымі тэмамі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці, якое пройдзе 6 красавіка ў Мінску. Такая інфармацыя размешчана на сайце Выканаўчага камітэта СНД, паведамляе БЕЛТА.

У вузкім фармаце ў рамках сваёй кампетэнцыі члены СМЗС плануюць абмяняцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў Садружнасці. У шырокім - абмеркаваць рэалізацыю плана шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у СНД на 2017 год і ўзгадніць аналагічны план на 2018-ы.

На пасяджэнні СМЗС плануецца разгледзець 13 праектаў дакументаў, большая частка якіх накіравана на развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва і забеспячэнне бяспекі ў Садружнасці. Так, у гуманітарным блоку - праекты рашэнняў аб аб'яўленні 2021 года Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва, аб з'ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі, аб базавай арганізацыі краін СНД па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў для органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў. Плануецца, што ёй стане Акадэмія праваахоўных органаў пры Генеральнай пракуратуры Казахстана. Акрамя таго, міністры замежных спраў абмяркуюць перспектывы міжнароднага маладзёжнага праекта "100 ідэй для СНД".

Больш як палавіна пытанняў, уключаных у парадак дня СМЗС, нацэлены на паглыбленне супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння новым выклікам і пагрозам бяспецы на прасторы СНД. Міністры замежных спраў абмяркуюць, у прыватнасці, праект пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. На парадку дня таксама праекты міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2019-2023 гады, дагавора аб процідзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, процідзеянні фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

Важнымі дакументамі, унесенымі ў парадак дня СМЗС, у Выканкаме СНД назвалі праекты рашэнняў аб папраўках у палажэнні аб Савеце міністраў абароны, яго сакратарыяце, а таксама ў палажэнне аб Антытэрарыстычным цэнтры краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі