Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

22 Чэр 2020

Два самалёты з гуманітарным грузам прыбылі ў Беларусь з Сербіі

Два самалёты з гуманітарным грузам прыбылі ў Беларусь з Сербіі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два самалёты з гуманітарным грузам прыбылі ў Беларусь з Сербіі. На бартах - апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) стацыянарныя і транспартныя, бранхаскопы і іншае дыягнастычнае абсталяванне, кіслародныя канцэнтратары, а таксама тысячы сродкаў індывідуальнай аховы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дапамога нашага братэрскага народа. Дзякуй вялікі ўраду Сербіі і народу. Гэта, вядома, дапаможа нам у барацьбе з другой хваляй, якую мы, магчыма, чакаем і рыхтуемся да яе. Як вы ведаеце, не ў час лыжка па абедзе. Таму дапамогу мы заўсёды прымаем з удзячнасцю. Безумоўна, наша дзяржава траціць вялізныя сродкі на барацьбу з каранавірусам і кожную дапамогу мы прымаем са словамі ўдзячнасці, - сказаў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. - Гэта дапамога будзе размеркавана па ўсіх рэгіёнах краіны з улікам запатрабаванасці ў той ці іншы перыяд часу".

Як падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч, Сербію і Беларусь традыцыйна звязваюць дружалюбныя, братэрскія адносіны. "Калі Сербія мела патрэбу ў дапамозе, напрыклад, 5 гадоў таму, калі там была моцная паводка, Беларусь была адной з першых краін, якая дапамагла нам. Гэты сціплы жэст ад сербскага ўрада і прэзідэнта зноў пацвярджае характар братэрскіх адносін паміж сербамі і беларусамі", - адзначыў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі