Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

1 Чэр 2020

Чацвёртая партыя медыцынскага грузу для Беларусі адпраўлена з Кітая

Чацвёртая партыя медыцынскага грузу для Беларусі адпраўлена з Кітая
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёртая партыя медыцынскага грузу для Беларусі адпраўлена з Кітая, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

"У ноч з 30 на 31 мая ў аэрапорце Сталічны Пекіна праведзена адгрузка на борт Мінабароны чацвёртай за два месяцы партыі сродкаў медыцынскага прызначэння для аховы, дыягностыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі. У склад грузу ўвайшлі ахоўныя сродкі, бескантактавыя тэрмометры, тэст-сістэмы, кіслародныя канцэнтратары і іншыя медыцынскія вырабы. Аб'ём грузу склаў звыш 140 куб. м, вага - 22 т", - расказалі ў пасольстве.

Кітайскі камітэт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве сумесна з кампаніяй Fosun Pharma бязвыплатна перадаў ПЦР-тэсты на выяўленне COVID-19, міжнародная арганізацыя UNICEF - кіслародныя канцэнтратары, кампанія - імпарцёр беларускай прадукцыі - маскі KN95. Дапамогу ў выглядзе ахоўнага адзення аказаў горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцын, дзе ў гэтым годзе плануецца адкрыццё генеральнага консульства Беларусі. Шэньсійскі ўніверсітэт традыцыйнай кітайскай медыцыны прадаставіў Беларусі 50 тыс. прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для прафілактыкі і падтрымання лячэння захворвання.

Усяго за чатыры рэйсы ў красавіку - маі з Кітая ў Беларусь было накіравана амаль 112 т медыцынскага грузу для барацьбы з каранавірусам, уключаючы дапамогу ад рэгіёнаў і кампаній КНР, міжнародных і рэгіянальных арганізацый, а таксама закупленыя беларускімі арганізацыямі і грамадзянамі медыцынскія вырабы.

Сістэмнае гуманітарнае ўзаемадзеянне з Кітаем прадаўжаецца, адзначылі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі