Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

21 Sep 2022

Беларускі фонд міру перадасць 12 апаратаў ШВЛ дамам дзіцяці па ўсёй краіне

Беларускі фонд міру перадасць 12 апаратаў ШВЛ дамам дзіцяці па ўсёй краіне
Фота з архiва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд міру 22 верасня перадасць 12 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх 8 дамам дзіцяці па ўсёй краіне. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пад апекай Беларускага фонду міру знаходзіцца 8 дамоў дзіцяці па ўсёй краіне. Мы дапамагаем ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтых дамоў. І заўтра туды будзе перададзена 12 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для дзетак, якія знаходзяцца на паліятыўным лячэнні", - расказаў Максім Місько.

Як растлумачылі ў Беларускім фондзе міру, апараты ШВЛ перададуць у спецыялізаваныя дамы дзіцяці для дзяцей ад 0 да 3 гадоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта "Дай пяць дабру" Беларускага фонду міру і кампаніі "Пяты элемент" пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. У 2022 годзе праекту спаўняецца 5 гадоў. Яго галоўная мэта - дапамога ў матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні ўсіх 8 дамоў дзіцяці ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі