Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

16 Крс 2020

Беларусь атрымала больш за 10 тыс. тэстаў на каранавірус у якасці гуманітарнай дапамогі ад Кітая

Беларусь атрымала больш за 10 тыс. тэстаў на каранавірус у якасці гуманітарнай дапамогі ад Кітая
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынская гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла 15 красавіка ў Беларусь. Самалётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск дастаўлены груз з больш як 10,7 тыс. тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Зяньковіч.

"Атрыманыя тэст-сістэмы будуць накіраваны на ўмацаванне лабараторнага патэнцыялу Беларусі па дыягностыцы новага каранавіруса. Наша ўстанова з'яўляецца атрымальнікам гуманітарнага грузу, які ў далейшым будзе размеркаваны ў лабараторыі па ўсёй краіне", - растлумачыў спецыяліст. Ён падкрэсліў, што беларускі бок асабліва ўдзячны кіраўніцтву Кітая і пасольству гэтай краіны за аказанне падтрымкі ў той момант, калі яна вельмі неабходна.

Гуманітарны груз, што прыбыў, - ужо другі, накіраваны ў Беларусь з Кітая. Раней, 1 красавіка, у краіну была дастаўлена партыя, якая ўключала больш як 2 тыс. тэстаў, а таксама медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы. Такім чынам кітайскі бок адказвае ўзаемнасцю на прысланыя раней у КНР беларускія грузы. Калі ў Кітаі была вельмі цяжкая эпідэміялагічная абстаноўка, Беларусь аказала гуманітарную дапамогу, накіраваўшы два самалёты з неабходнымі медыцынскімі вырабамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі