У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

16 Крс 2019

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Мазамбіку і Зімбабвэ

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Мазамбіку і Зімбабвэ
Фота МНС

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Мазамбіку і Зімбабвэ. Самалёт з гуманітарным грузам рыхтуецца да адпраўкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе БЕЛТА.

На ўсходняе ўзбярэжжа Афрыканскага кантынента 15 сакавіка абрушыўся цыклон "Ідай", які прынёс з сабой ліўневыя дажджы і шквалісты вецер з парывамі да 177 км/гадз. У выніку ўдару стыхіі ў шэрагу рэгіёнаў Мазамбіка і Зімбабвэ разбурана значная частка гарадской і рэгіянальнай інфраструктуры.

Урады пацярпелых краін звярнуліся да сусветнай супольнасці і аб'явілі аб пачатку міжнароднай кампаніі па зборы гуманітарнай дапамогі. У Зімбабвэ аб'яўлена становішча нацыянальнай катастрофы.

У адрас Беларусі таксама паступілі афіцыйныя ноты аб аказанні гуманітарнай дапамогі і патрэбнасцях краін для таго, каб аблегчыць бядотнае становішча ахвяр цыклону. Па ўзгадненні з Прэзідэнтам прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў Беларусі.

Беларускі бок уключыў у склад гуманітарнага грузу цукар, муку, ялавічную тушонку, кансервы мясныя для дзяцей, мыла, коўдры, пральны парашок, адзенне і абутак для дарослых і дзяцей, школьныя сшыткі, сталовыя прыборы на суму большую за Br656 тыс. Дастаўка грузу будзе выканана авіяцыйным транспартам. Суправаджаць груз да месца дастаўкі і разгрузкі будуць работнікі МНС.

Ахвярамі цыклону ў Мазамбіку сталі 446 чалавек, амаль 65 тыс. звярнуліся па медыцынскую і гуманітарную дапамогу ў цэнтры па прыёме пацярпелага насельніцтва, больш за 530 тыс. чалавек засталіся без ежы, дома, электраэнергіі і водазабеспячэння. У Зімбабвэ таксама масавыя разбурэнні вёсак, школ, бальніц, дарог і мастоў, ёсць ахвяры сярод насельніцтва. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Зімбабвэ загінулі 185 чалавек, сотні чалавек лічацца прапаўшымі без вестак, 186 параненых, 50 тыс. чалавек знаходзяцца без ежы, электраэнергіі або водазабеспячэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску