Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

30 Jul 2021

Беларусь і Кітай дамовіліся аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ

Беларусь і Кітай дамовіліся аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ
Фота з архiва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі на бязвыплатнай аснове, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.

У ведамстве адзначылі, што 29 ліпеня згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі паміж урадамі Беларусі і Кітая было заключана пагадненне аб пастаўцы абсталявання для аснашчэння дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ.

Ад беларускага боку дакумент падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, а ад кітайскага - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн.

"Пагадненнем прадугледжана пастаўка абсталявання на бязвыплатнай аснове на суму 1 млн кітайскіх юаняў", - гаворыца ў паведамленні Мінэканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі