24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 27,15 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 30,66 працэнта грамадзян, у Віцебскай - 27,47 працэнта, у Гомельскай - 25,99 працэнта, у Гродзенскай - 27,03 працэнта, у Мінскай - 27,37 працэнта, у Магілёўскай - 26,90 працэнта, у Мінску - 25,21 працэнта.