Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

31 Ліп 2020

У ЦВК пададзены дакументы на акрэдытацыю 149 наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта

У ЦВК пададзены дакументы на акрэдытацыю 149 наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта
Фота з архiва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца фарміраванне місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Паводле даных на 31 ліпеня, у ЦВК пададзены дакументы на акрэдытацыю 149 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД пачалі маніторынг выбарчай кампаніі ў рэгіёнах 28 ліпеня. За гэты час прадстаўнікі місіі наведалі мінскую гарадскую, усе абласныя, а таксама шэраг раённых і ўчастковых выбарчых камісій. "Наглядальнікі азнаёміліся з работай па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў і гатоўнасцю памяшканняў для галасавання. Эксперты адзначаюць, што ўсе камісіі забяспечаны інфармацыйнымі і метадычнымі матэрыяламі, заканадаўчымі актамі, інструкцыямі. На ўчастках для галасавання ёсць неабходныя сродкі аховы - антысептыкі, маскі, пальчаткі", - праінфармавалі ў штабе.

Акрамя таго, доўгатэрміновыя наглядальнікі вядуць маніторынг агітацыйнай кампаніі - знаёмяцца з перадвыбарнымі праграмамі і выступленнямі кандыдатаў у СМІ, наяўнасцю іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў у спецыяльна выдзеленых для гэтага месцах.

Для ўсебаковага вывучэння ходу выбарчай кампаніі штаб місіі арганізаваў узаемадзеянне з прадстаўнікамі дзяржорганаў, у кампетэнцыю якіх уваходзіць разгляд скаргаў, звязаных з парушэннямі выбарчага працэсу. У прыватнасці, адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда і МУС, плануецца - з генеральным пракурорам. Наглядальнікі ад СНД сустрэліся таксама з некаторымі кандыдатамі або іх штабамі.

Місія наглядальнікаў ад СНД і яе штаб пачалі сваю работу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 24 ліпеня. Місію ўзначальвае старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. "Маніторынг выбараў вядзецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы", - падкрэслілі ў штабе.

Паводле інфармацыі ЦВК на 31 ліпеня, на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі акрэдытаваны 155 міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку 133 ад СНД і 22 прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі