Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

10 Жнв 2020

Папярэднія вынікі выбараў: за Лукашэнку - 80,23 працэнта

Папярэднія вынікі выбараў: за Лукашэнку - 80,23 працэнта
Фота з архiва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК абнародавала папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23 працэнта галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле папярэдніх даных ЦВК, за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 9,9 працэнта, за Ганну Канапацкую - 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева - 1,04 працэнта, Сяргея Чэрачня - 1,13 працэнта, супраць усіх - 6,02 працэнта.

З папярэднімі вынікамі выбараў журналістаў азнаёміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. "Яны літаральна атрымліваліся ў ручным рэжыме з-за таго, што Цэнтральная камісія, прынамсі, я з аналітыкам, нас было толькі двое, у гадзіну ночы былі эвакуіраваны з Дома ўрада. Таму мы не прымалі вынікі. Мы прынялі іх толькі цяпер, літаральна напярэдадні гэтага брыфінгу", - сказала Лідзія Ярмошына. У сувязі з гэтым адзіны вынік, які аб'яўляла  ўчора кіраўнік Цэнтрвыбаркама, - па закрытых участках, утвораных у бальніцах, воінскіх часцях. Акрамя таго, былі аб'яўлены вынікі па некаторых раёнах.

Паводле папярэдніх даных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, або 84,23 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 4 652 423 чалавекі, за Андрэя Дзмітрыева - 60 543, за Ганну Канапацкую - 97 926, за Святлану Ціханоўскую - 574 312, Сяргея Чэрачня - 65 784.

Па меры падрыхтоўкі пасяджэння ЦВК па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца. "Але я не думаю, што яны істотна зменяцца", - сказала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі