Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

9 Жнв 2020

Некалькі выбарчых участкаў у Мінску прадаўжаюць працаваць

Некалькі выбарчых участкаў у Мінску прадаўжаюць працаваць

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі выбарчых участкаў у Мінску прадаўжаюць працаваць, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, галасаванне не завершана. Упершыню ў жыцці ў парушэнне закона некалькі выбарчых участкаў Мінска працуюць, таму што там стаяць тыя самыя некалькі соцень чалавек", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне, чыё гэта было рашэнне, старшыня Цэнтрвыбаркама сказала, што не яе. "Таму што ў мяне ў гэтым плане жорсткая пазіцыя. Так вырашылі перш за ўсё мінскія ўлады і тэрытарыяльныя камісіі, хутчэй за ўсё. Я, напрыклад, лічу, што разгільдзяйства, пагардлівае стаўленне да ўлады, работнікаў выбарчых камісій нельга падтрымліваць. На жаль, ідучы насустрач гэтым людзям, мы гэта падтрымліваем, падтрымліваем зусім не лепшыя рысы ў людзях. Мы яшчэ больш выхоўваем у іх безадказнасць", - сказала яна.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што перажывае за сваіх калег на выбарчых участках, якія стаміліся і якім было цяжка перажыць гэты дзень, які яшчэ не завершаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі