Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

13 Ліп 2020

МУС: перадвыбарная кампанія праходзіць ва ўмовах небывалага інфармацыйнага націску

МУС: перадвыбарная кампанія праходзіць ва ўмовах небывалага інфармацыйнага націску
Фота з архiва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе перадвыбарная кампанія праходзіць ва ўмовах небывалага інфармацыйнага націску. Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі "Telegram-пагрозы: хто за імі стаіць і каму выгадна дэстабілізацыя ў грамадстве" на YouTube-канале МУС заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, паведамляе БЕЛТА.

"У гэтым годзе перадвыбарная кампанія праходзіць ва ўмовах небывалага інфармацыйнага націску, маніпуліравання грамадскай думкай, дыскрэдытацыі органаў улады і кіравання. Для стварэння негатыўных інфармацыйных зачэпак, для запалохвання людзей, якія падтрымліваюць дзяржаву, для пастаяннага ўкідвання фэйкавых навін, якія распальваюць незадаволенасць грамадзян, шырока выкарыстоўваюць інтэрнэт-рэсурсы", - адзначыў Генадзь Казакевіч.

Інтэрнэт дае магчымасць звярнуцца да многіх людзей. "Плюс да таго - уяўная ананімнасць звароту", - падкрэсліў праваахоўнік.

"Падрыхтоўка чарговых незаконных акцый і вярбоўка новых прыхільнікаў ажыццяўляецца праз спецыялізаваныя інтэрнэт-рэсурсы, закрытыя групы ў інтэрнэт-мэсэнджарах - перш за ўсё ў Viber, Telegram. Найбольш адыёзныя, радыкальна настроеныя асобы вядуць індывідуальныя відэаблогі і паблік-чаты ў такіх інтэрнэт-рэсурсах, як Youtube, Facebook, "УКантакце", - сказаў Генадзь Казакевіч.

Паводле яго слоў, тое, што адбываецца ў краіне, з'яўляецца часткай паліттэхналогіі, накіраванай на расхістванне і дэстабілізацыю сітуацыі. "Элементам такой тэхналогіі з'яўляецца негатыўнае ўздзеянне ў інфармацыйным полі з мэтай падрыву аўтарытэту органаў улады і кіравання, ачарнення канкрэтных службовых асоб, грамадскіх дзеячаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Задачы простыя і зразумелыя. З аднаго боку - выклікаць недавер і непрыязнасць, а ў канчатковым выніку нянавісць грамадзян да існуючага дзяржаўнага ладу, асабліва да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў. З іншага боку стаіць задача расхістаць свядомасць саміх супрацоўнікаў, каб у канчатковым выніку пасеяць у іх няўпэўненасць, парадзіць страх, немагчымасць або нежаданне выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю", - канстатаваў Генадзь Казакевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі