Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

21 Ліп 2020

Місію наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць Сяргей Лебедзеў

Місію наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місію наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Яго кандыдатура ўзгоднена сёння на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер ідзе працэс фарміравання місіі. Выканкам СНД разаслаў запрашэнні ў краіны Садружнасці з просьбай прадставіць кандыдатуры сваіх прадстаўнікоў. Плануецца, што наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У дзень выбараў яны будуць прысутнічаць на выбарчых участках з моманту іх адкрыцця і да завяршэння падліку галасоў.

Сваю заяву па выніках назірання за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі місія агучыць 10 жніўня.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваны на 9 жніўня. Цэнтрвыбаркам 14 ліпеня зарэгістраваў пяць кандыдатаў у прэзідэнты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі