Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

20 Ліп 2020

Місія СНД прыме ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі

Місія СНД прыме ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД прыме ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА саветнік прэс-службы Выканкама Садружнасці Марыя Гуцала.

"Выканкам СНД атрымаў запрашэнне ад МЗС Беларусі прыняць удзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі. Цяпер ідзе працэс фарміравання місіі. Мы разаслалі запрашэнні ў краіны СНД з просьбай прадставіць кандыдатуры сваіх прадстаўнікоў у склад місіі наглядальнікаў ад Садружнасці. 21 ліпеня на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці будзе ўзгоднена кандыдатура кіраўніка місіі. Выканкам СНД прапануе Сяргея Лебедзева", - расказала Марыя Гуцала.

Паводле яе слоў, сёння Выканкам СНД накіруе пісьмо ў Цэнтрвыбаркам з просьбай акрэдытаваць першую партыю наглядальнікаў ад місіі Садружнасці. "Плануем, што наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У дзень выбараў наглядальнікі будуць прысутнічаць на выбарчых участках з моманту іх адкрыцця і да завяршэння падліку галасоў. Сваю заяву па выніках назірання за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі місія агучыць 10 жніўня", - адзначыла саветнік прэс-службы.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваны на 9 жніўня. Цэнтрвыбаркам 14 ліпеня зарэгістраваў пяць кандыдатаў у прэзідэнты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі