Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

25 Сак 2025

Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній - самай вялікай у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На цырымонію былі запрошаны больш за 1100 чалавек. За некалькі мінут да прыбыцця Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сімвалічна, што маршрут руху картэжу Прэзідэнта ў суправаджэнні ганаровага эскорту матацыклістаў праходзіў па двух галоўных сталічных праспектах - Незалежнасці і Пераможцаў.

У пачатку цырымоніі пад гукі ўрачыстага марша да месца правядзення інаўгурацыі ўнеслі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Адкрыў цырымонію старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, які аб'явіў, што волей народа Беларусі ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў Прэзідэнтам краіны выбраны Аляксандр Лукашэнка.

Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове: "Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Затым быў выкананы Дзяржаўны гімн Беларусі, пасля чаго Прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні Прысягі. Старшыня ЦВК уручыў Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па выніках выбараў 26 студзеня бягучага года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Лукашэнка. За яго кандыдатуру было пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82 працэнта ад колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Цэнтральная выбарчая камісія афіцыйна зацвердзіла вынікі выбараў на пасяджэнні 3 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі