3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі дэмакратычна і транспарэнтна, заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы сёння ставім кропку ў выбарчай кампаніі, якая адбылася. Яна, на наш погляд, прайшла дэмакратычна, транспарэнтна. У кожнага была магчымасць свабодна выказаць сваё волевыяўленне на выбарчым участку: альбо датэрмінова, альбо ў асноўны дзень галасавання. Некаторыя галасавалі па месцы знаходжання з-за шэрага абставін", - расказаў Ігар Карпенка.
"Мы можам павіншаваць выбранага Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які набраў 86,82 працэнта галасоў грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - падкрэсліў кіраўнік ЦВК. - Гэта вынік, які мы сёння замацавалі ў пратаколе, падпісаным старшынёй, намеснікам старшыні і сакратаром Цэнтральнай выбарчай камісіі і ўсімі яе членамі. Таксама мы прынялі адпаведную пастанову, дзе пазначаны асноўныя лічбы, якія будуць апублікаваны ў СМІ, а таксама размешчаны на сайце ЦВК".