27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, вынесены з участкаў для галасавання, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, на выбарах Прэзідэнта было ўтворана 5325 участкаў для галасавання, з іх 207 у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, 12 - у воінскіх часцях.
"Паводле існуючых даных, былі зафіксаваны факты ўчынення выбаршчыкамі адміністрацыйных правапарушэнняў: фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў для галасавання, выпадкі вынасу бюлетэняў за межы памяшканняў для галасавання. Паводле папярэдніх даных, каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, вынесены з участкаў для галасавання", - сказаў Ігар Карпенка.