Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

9 Жнв 2020

Абнародаваны вынікі нацыянальнага exit poll на выбарах Прэзідэнта

Абнародаваны вынікі нацыянальнага exit poll на выбарах Прэзідэнта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў РСГА "БКМА" па заказе нацыянальнага прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Рэспубліцы Беларусь быў праведзены  нацыянальны exit poll (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) на праведзеных сёння выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Апытанне праводзілася на 320 участках па ўсёй краіне. Інтэрв'юеры прапаноўвалі выбаршчыкам, якія прагаласавалі, прайсці ананімнае апытанне. Задавалася пытанне аб тым, за каго рэспандэнт аддаў свой голас. Адказалі на пытанне 67,6 працэнта, адмовіліся ад адказу 32,4 працэнта. Усяго было апытана 12 340 чалавек. Выбарка - шматступеньчатая, камбінаваная.

Па выніках exit poll Маладзёжнай лабараторыі кандыдаты прадэманстравалі наступныя вынікі: Аляксандр Лукашэнка набірае 79,7 працэнта, Святлана Ціханоўская 6,8 працэнта, Ганна Канапацкая 2,3 працэнта, Андрэй Дзмітрыеў 1,1, Сяргей Чэрачэнь 0,9 працэнта. Супраць усіх, паводле даных exit poll, прагаласавалі 9,2 працэнта  выбаршчыкаў.

Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры Савеце РСГА "БКМА" створана ў 2015 годзе як аналітычны цэнтр маладых прафесіянальных сацыёлагаў, палітолагаў, юрыстаў, спецыялістаў у сферы маладзёжнай палітыкі. У адпаведнасці з акрэдытацыяй Камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН Беларусі (пасведчанне аб акрэдытацыі №000037) лабараторыя мае права на правядзенне апытанняў грамадскай думкі, якія маюць дачыненне да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, і публікацыі іх вынікаў у СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі